Грамадства

На Мазырскім НПЗ актывісты незалежнага прафсаюза абвясцілі галадоўку

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук накіраваў зварот міністру працы і сацыяльнай абароны Марыяне Шчоткінай у сувязі з галадоўкай прафсаюзных актывістаў на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Галадоўка пачалася 14 кастрычніка.

Яе аб'явіў лідар Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Мазырскага НПЗ Юрый Швец у знак пратэсту супраць націску на прафсаюзных актывістаў. Падставай для акцыі пратэсту стала звальненне пяці членаў БНП. Да галадоўкі Юрыя Швеца далучыўся і яго намеснік Васіль Альхоўскі. У сваю чаргу, у адміністрацыі НПЗ заяўляюць аб законнасці звальнення членаў незалежнага прафсаюза.

У сваім звароце Аляксандр Ярашук патрабуе экстранна склікаць Савет па пытаннях удасканальвання заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы пры Міністэрстве працы і сацабароны з запрашэннем на пасяджэнне адміністрацыі Мазырскага НПЗ і кіраўніцтва БНП для «неадкладнага прыняцця мер па спыненні дыскрымінацыі арганізацыі і расправы над яе членамі».

«Калі з боку ўрада не будуць ажыццёўлены неадкладныя дзеянні па спыненні самавольства і распраў над членамі незалежных прафсаюзаў, іх дыскрымінацыі, прыклад з Юрыя Швеца і Васіля Альхоўскага могуць узяць, пайшоўшы на такія і яшчэ больш адчайныя акцыі пратэсту, іншыя», — цытуе тэкст звароту сайт БКДП.

«Пастаянны пераслед рабочых за прыналежнасць да незалежных прафсаюзаў вымушае іх адважвацца на радыкальныя дзеянні. БКДП не можа і не будзе абыякава назіраць, як учыняецца насілле і расправа над членамі яго прафсаюзаў, і не стане абмяжоўвацца толькі заявамі і заклікамі спыніць беззаконнасць і пакончыць з бязладдзем у дачыненні да нашых таварышаў», — гаворыцца ў звароце лідара кангрэсу.

Тым часам галадоўка ў Мазыры працягваецца. Як паведаміў Васіль Альхоўскі, ён і Юрый Швец знаходзяцца ў працоўным кабінеце. Прадстаўнікі адміністрацыі з імі не звязваліся. Сёння на завод павінен прыехаць Аляксандр Ярашук і старшыня БНП Мікалай Зімін.

БНП 15 кастрычніка выступіў з заявай «Аб сітуацыі, што склалася на ААТ «Мазырскі НПЗ». У ёй паведамляецца, што 16 кастрычніка прадстаўнікі прафсаюза маюць намер абмеркаваць сітуацыю з кіраўніцтвам канцэрна «Белнафтахім».

«Мы спадзяемся на цывілізаванае вырашэнне гэтай праблемы шляхам перамоў. Аднак Беларускі незалежны прафсаюз ажыццявіць усе даступныя дзеянні па абароне звольненых членаў прафсаюза з выкарыстаннем усіх законных мер», — падкрэсліваецца ў заяве.

Каментары

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць