Каханне і сэкс11

Сацыялагічнае апытанне: сэкс у Латвіі ёсць

Насельніцтва Латвіі жыве актыўным сэксуальным жыццём, сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага кампаніяй SKDS па замове фармацэўтычнай кампаніяй Gedeon Richter, піша ru.delfi.lt.

Пры гэтым у пытаннях кантрацэпцыі латвійскія жанчыны па-ранейшаму часта спадзяюцца на ненадзейныя метады засцярогі.

75 % латвійскіх жанчын лічаць, што сэкс мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека, у 24 % упэўненыя, што роля інтымных адносін моцна пераацэненая.

У ходзе апытання высветлілася, што ў 71% латвійскіх жанчын ва ўзросце ад 18 да 49 гадоў ёсць сталы партнёр, у 14 % — на дадзены момант няма сэксуальных адносін; у 5% — ніколі не было сэксуальных адносін, а 3% рэгулярна займаюцца сэксам з рознымі партнёрамі.

28% латвійскіх жанчын ўпэўненыя, што выдатны сэкс магчымы без кахання, а 19 % асуджаюць сэксуальныя адносіны на адну ноч. Большасць латвійскіх жанчын (21%) займаюцца сэксам 3-4 разы на тыдзень; 18% — два разы на тыдзень, 7% — ад 5 да 6 раз у тыдзень.

У цэлым, хоць бы раз у тыдзень сэксам займаюцца 61 % латвійскіх жанчын. Між тым, 6% жанчын маюць інтымную блізкасць раз у месяц, а 3% — раз у 2-3 месяцы.

95 % апытаных жанчын аддаюць перавагу займацца сэксам традыцыйна, у ложку; у 72 % — быў вопыт інтымнай блізкасці ў душы; у 68 % — у аўтамабілі; ў 56 % — у лесе.

Крыху менш за палову — 45 % латвійскіх жанчын — займаліся сэксам у вадзе, а 36 % — на пляжы. Сярод іншых распаўсюджаных варыянтаў: 22% займаліся сэксам на пральнай машыне, а 19 % — у стозе сена.

Паводле статыстыкі, 84% латвійскіх жанчын самастойна прымаюць рашэнні датычна свайго сэксуальнага жыцця. 28% прымаюць пад увагу рызыку захворвання сэксуальна- трансмісіўнымі хваробамі пры выбары партнёра.

Акрамя таго, 22 % жанчын кіруюцца рэлігійнымі прынцыпамі пры планаванні свайго сэксуальнага жыцця.

Большасць жанчын Латвіі рэпрадуктыўнага ўзросту, выбіраюць найбольш прыдатны спосаб кантрацэпцыі, аднак 17 % усё ж выкарыстаюць метады так званай «ненадзейнай» кантрацэпцыі — перарваны палавы акт і каляндарны падлік.

Да таго ж, пры выбары сродкаў кантрацэпцыі жанчыны Латвіі вельмі кансерватыўныя і доўга выкарыстоўваюць звыклы метад.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць