Грамадства11

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца

Эканамічны суд Брэсцкай вобласці задаволіў пазоў аб прыцягненні бізнэсоўца Іллі Волаха да субсідыярнай адказнасці па абавязацельствах звязанага з ім ТАА «Генеральны падрадчык», піша Office Life.

Ілля Волах

З забудоўшчыка, які з’ехаў з Беларусі, пастаноўлена спагнаць амаль 4,8 мільёна рублёў нявыплачаных даўгоў перад крэдыторамі. Суд прыйшоў да высновы, што бізнэсмен наўмысна абцяжарваў актывы кампаніі закладамі і давёў яе да банкруцтва.

Пазоў падаў антыкрызісны кіраўнік пры падтрымцы падатковай інспекцыі Кобрынскага раёна. Суд вырашыў, што неплацежаздольнасць кампаніі наступіла выключна з віны Волаха, які фактычна кантраляваў прадпрыемства праз звязаныя з ім структуры.

У матэрыялах справы адзначаецца, што маёмасныя актывы кампаніі былі страчаныя ў выніку супрацьпраўных дзеянняў і па прамой віне былога дырэктара «Жылбудкамплекта» Волаха, а не праз звычайныя камерцыйныя рызыкі. Устаноўлена, што з мая 2016 года да канца лістапада 2020‑га бізнэсмен забяспечваў выдаткоўванне грошай, прыцягнутых для будаўніцтва аб’екта, на мэты, не звязаныя з яго ўзвядзеннем.

Як вынікае з судовага рашэння, Волах злоўжываў паўнамоцтвамі заснавальніка і службовай асобы, а таксама наўмысна стварыў умовы, пры якіх «Генеральны падрадчык» браў на сябе залогавыя рызыкі «Жылбудкамплекта», не маючы рэальнай магчымасці выканаць адпаведныя абавязацельствы.

На момант пачатку працэдуры банкруцтва ў ТАА «Генеральны падрадчык» было 25 аб’ектаў нерухомасці. Аднак яны былі абцяжараныя закладам па жыллёвых аблігацыях «Жылбудкамплекта». Пазней Следчы камітэт арыштаваў гэтую нерухомасць у межах крымінальнай справы, у выніку чаго актывы фактычна былі замарожаныя. Антыкрызісны кіраўнік не змог выставіць іх на аўкцыён і разлічыцца з бюджэтам ды іншымі крэдыторамі.

Суд прызнаў цалкам даказанай прамую прычынна-выніковую сувязь паміж дзеяннямі бізнэсмена і шкодай, нанесенай крэдыторам.

Падставай для рашэння сталі таксама высновы абвінаваўчага прысуду Ленінскага раённага суда Мінска. У маі 2024 года Іллю Волаха прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай і прычыненні маёмаснай шкоды. За крадзеж грошай дольшчыкаў скандальна вядомага даўгабуда «Грушаўскі пасад» — дамоў на праспекце Дзяржынскага і вуліцы Шчорса — бізнэсмена завочна асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі і штрафу сумай 200 тысяч рублёў. У выніку пацярпелі больш за 400 грамадзян і сем юрыдычных асоб.

Да гэтага Волах паспеў з’ехаць у Польшчу, дзе атрымаў грамадзянства і змяніў прозвішча на Слакатовіч. Беларусі не ўдалося дамагчыся яго выдачы. Пазней з’явілася інфармацыя, што ў Польшчы ён заняўся рэстаранным бізнэсам, але пацярпеў няўдачу і судзіцца са сваімі былымі падначаленымі. Вясной гэтага года з'явілася інфармацыя, што Ілля Волах адкрыў у Варшаве школу American Elite School, але гэта таксама аказалася цёмнай справай.

Кампанію «Жылбудкомплект» ліквідавалі ў 2025 годзе. Працэдуры банкруцтва і ліквідацыі таксама прайшлі некалькі іншых бізнэс-структур, звязаных з Волахам.

Каментары1

  • Бобракурв
    23.10.2026
    Вось і ўся Польшча ў адным малюнку: крымінальніка, які нагрэў людзей на грошы, яны не выдаюць, бо грошы завёў у паньства, а простых людзей дэпартуюць направа і налева. Дэмакратыя!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць