Улада11

Самагубства падпалкоўніка КДБ Казака ляжыць у плоскасці псіхалогіі

У Следчым камітэце паведамілі, што завершана следства па факце самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака.

Прыкметаў гвалтоўнай смерці не ўстаноўлена. Прычыны самагубства ляжаць у плоскасці псіхалогіі», — паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Следчага камітэта Беларусі Павал Траулька.

Ён дадаў, што ніякай іншай інфармацыі падавацца не будзе ў звязку з магчымай рэакцыяй родных.

Факт смерці падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака доўгі час хавалі ад журналістаў. Спачатку інфармацыю пра яго самагубства не пацвярджалі ні ў КДБ, ні ў Следчым камітэце.

Падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака знайшлі забітым у лесе. Пра гэта паведамілі сябры кааператыву індывідуальных забудоўшчыкаў «Пейзаж» непадалёк ад Ждановічаў.

Пасля гэтага, 9 лістапада 2012 года, Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава.

Гэта адбылося ў адзін дзень з нарадай, на якой абмяркоўвалася дзейнасць КДБ. Тады па выніках нарады тагачасны дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступах генпракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытаньняў, у тым ліку адносна самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака.

47-гадовы Аляксандр Казак быў супрацоўнікам УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці, начальнікам Мінскага міжрайаддзела.

Каментары1

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць