Грамадства22

Суд над маці Ігара Пцічкіна і Андрэем Бандарэнкам перанеслі на 14 лістапада

У Маскоўскім судзе Менску судзяць праваабаронцу Андрэя Бандарэнку і Жану Пцічкіну, маці памерлага ў ізалятары на Валадарскага Ігара Пцічкіна.

Пра гэта Свабодзе паведаміла Ірына Пцічкіна, сястра загінулага:

«Маці прывезьлі ў суд пад прымусам. Яна запатрабавала адваката, і суд над ёй адклалі да 18:30. Туды як сьведка прыйшоў Андрэй Бандарэнка, але яго «прабілі», што і ён затрымліваўся, і пачалі таксама судзіць. Ён таксама патрабуе адваката».

Пікет, у якім бралі ўдзел Жана Пцічкіна і праваабаронца Андрэй Бандарэнка, адбываўся каля СІЗА на вуліцы Валадарскага 14 верасьня. Міліцыя не дазволіла людзям ускласьці кветкі да муроў ізалятару ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Больш за 10 чалавек былі затрыманыя, шасьцёра зь іх адбылі дзень у ізалятары і потым былі асуджаныя на штрафы. Справы некаторых іншых затрыманых былі адкладзеныя.

Мянчук Ігар Пцічкін памер у ізалятары на Валадарскага 4 жніўня. Сваякі лічаць, што малады чалавек быў забіты ахоўнікамі. У кастрычніку стала вядома, што Сьледчы камітэт завеў крымінальную справу паводле гэтага здарэньня.

18:45 Судзьдзя Маскоўскага суду Яўген Хаткевіч, які разглядае справу Андрэя Бандарэнкі, перанёс слуханьні на 15:00 14 лістапада праз тое, што сёньня адвакат Андрэя Бандарэнкі ня можа прысутнічаць на працэсе. Жана Пцічкіна яшчэ чакае свайго адваката, яе справа пакуль не адкладалася.

19:20 Суд над Жанай Пцічкінай таксама адкладзены на 14 лістапада. «Я запатрабавала таксама выклікаць сьведак з майго боку, і судзьдзя Яўген Хаткевіч з гэтым пагадзіўся», — паведаміла Жана Пцічкіна карэспандэнту «Свабоды». Суд над маці загінулага на Валадарцы Ігара Пцічкіна мусіць пачацца а 16:30.

Каментары2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць