Аўто

У Мінску справы аб канфіскацыі аўто распачалі супраць 10 кіроўцаў

Але ў сталічным ДАІ не выключаюць, што насамрэч за тры тыдні дзеяння закона на канфіскацыю прэтэндуе больш парушальнікаў.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ Мінгарвыканкама.

«Проста поўная неразбярыха з гэтым 317-м артыкулам творыцца. Некаторыя ўводзяць у зман і кажуць, што канфіскацыя транспартнага сродку дзейнічае толькі тады, калі два разы (затрымалі) пасля 24 кастрычніка (дня, калі закон аб канфіскацыі аўто ў нецвярозых кіроўцаў набыў моц). І вось супярэчнасці такія. Яшчэ дакладна тут ніхто не ведае… Атрымліваецца, што гэта не пасля 24-га трэба пачынаць лічыць, што трэба два разы сесці (быць затрыманым нецвярозым), а цягам года».

Тым не менш, на 10 «паўторнікаў» мінскія даішнікі ўжо накіравалі адпаведныя дакументы ў Следчы камітэт. Гэта рэальныя кандыдаты на канфіскацыю аўтамабіляў.

Але ў сталічным ДАІ не выключаюць, што пасля аналізу статыстыкі затрыманняў нецвярозых кіроўцаў цягам года іх колькасць павялічыцца.

Нагадаем, першы ў краіне аўтамабіль у нецвярозага кіроўцы канфіскавалі 13 лістапада. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна сталіцы. Прычым, першы раз кіроўца FIAT трапіўся нецвярозым супрацоўнікам ДАІ 14 кастрычніка, а 27 кастрычніка — паўторнае затрыманне з 1 праміле алкаголю ў крыві. Апроч таго, парушальніку прысудзілі 39 мільёнаў штрафу, пазбавілі правоў на тры гады і прызначылі 1,5 года папраўчых работ з адлічэннем 20% заробку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея14

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея14

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць