Грамадства2323

Хрысціянства для «чайнікаў». Першая запаведзь

Тры абзацы ад уніяцкага святара.

Вось Першае прыказанне, так як мы чытаем яго ў Кнізе Выхаду: «Я ГОСПАД, БОГ ТВОЙ, (…) ХАЙ НЕ БУДЗЕ Ў ЦЯБЕ ІНШЫХ БАГОЎ ПЕРАД АБЛІЧЧАМ МАІМ. НЕ РАБІ САБЕ КУМІРА І НІЯКАЙ ВЫЯВЫ ТАГО, ШТО НА НЕБЕ ЎГАРЫ, І ШТО НА ЗЯМЛІ ЎНІЗЕ, І ШТО Ў ВАДЗЕ НІЖЭЙ ЗЯМЛІ…» (ВЫХ 20, 2-4). Пра якіх ідалаў, куміраў гаворка? Ва ўсе часы такімі ідаламі рабіліся грошы, улада, перабольшанае дагаджэнне целу. Заўважце, калі ласка, што ўсе гэтыя рэчы: грошы, улада і цела — не ёсць самі па сабе грэшнымі, аднак злоўжыванне імі вядзе нас да граху.

Ёсць таксама і іншыя рэчы, на якія звяртае нашую ўвагу першае прыказанне. А менавіта на паслухмянасць аўтарытэту Царквы. Грашыць той вернік, які адмаўляецца прызнаваць аўтарытэт Царквы ў галіне веры і маралі. Вельмі часта можна сустрэць тых, хто кажа: «Я хрысціянін, але я не лічу патрэбным хадзіць кожную нядзелю ў храм», або «Я веру ў Бога, але я не лічу патрэбным выконваць усе запаведзі», або «Я католік, але веру ў рэінкарнацыю», «Я хрысціянін, але мяркую, што аборт — не грэх», або «Я праваслаўны, але я не лічу патрэбным хадзіць да споведзі»… Бачым, што ва ўсіх пералічаных сітуацыях чалавек абапіраецца на свой уласны аўтарытэт і ігнаруе навуку Царквы! Навука ж Царквы абапіраецца на Адкрыццё Божае і хрысціянскі вопыт больш чым двух тысячагоддзяў, абапіраецца на Святое Пісьмо і Святое Паданне (Традыцыю), на аўтарытэт наступнікаў Апостала Пятра. Калі ўсё гэта згадваем, то хочацца задаць рытарычнае пытанне: на што вышэйзгаданыя людзі абапіраюць свой аўтарытэт, на 20 ці 70 гадоў вопыту свайго ўласнага жыцця?

Мы, беларусы, лічым сваю краіну традыцыйна хрысціянскай. Аднак чаму гэтае перакананне ніяк не ўплывае на нашае жыццё ў грамадстве? Калі чалавек верыць, то ён імкнецца паводзіць сябе паводле сваёй веры. Аднак жа бачым, што ў нашым грамадстве шмат праблемаў, якія сведчаць хутчэй пра тое, што людзі ў Бога не вераць. Гэта і праблема абортаў, і алкагалізму, і ўсялякія забабоны. Гэта азначае, што большасць беларусаў, хоць і гавораць пра сябе як пра хрысціянаў, сваімі ўчынкамі гэтаму пярэчаць. На практыцы такія людзі — атэісты.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны2

З 1 сакавіка з'явіліся дзіцячыя садкі для малых да двух гадоў. Што пра гэта думаюць бацькі?2

У ААЭ, Катары і Амане застаюцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў2

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць