Меркаванні77

Прэйгерман: «Улады не столькі хочуць спрасціць візавы рэжым, колькі стварыць нейкі парадак дня ў адносінах Беларусі і ЕС»

Дырэктар па даследаваннях «Ліберальнага клуба» Яўген Прэйгерман пракаментаваў заяву Уладзіміра Макея:

«Заява міністра звязана не столькі з тым, што беларускія ўлады сапраўды лічаць, што настаў час спрасціць візавы рэжым з ЕС, колькі з жаданнем стварыць нейкі парадак дня ў адносінах Беларусі і ЕС.

Сёння такі парадак дня фактычна адсутнічае. Нават калі будзе вырашана пытанне палітвязняў, без чаго ЕС не гатовы актывізаваць адносіны з Мінскам, не зусім зразумела, пра што менавіта будзе дыялог і што дасць магчымасць вывесці яго на змястоўны ўзровень.

У гэтых адносінах крок Макея можна ацаніць як рацыянальны і разумны. Пасля віленскага саміту «Усходняе партнёрства» уступае ў перыяд стратэгічнай нявызначанасці.

Пасля правалу падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай еўрапейскім палітыкам і чыноўнікам трэба як мага больш нейкіх бачных вынікаў гэтай ініцыятывы. Візавая тэма як раз адказвае крытэру важнасці для інстытутаў ЕС і беларускага трэцяга сектара, а таксама з'яўляецца прымальнай дыскусійнай тэмай для беларускіх уладаў.

У той жа час наўрад ці можна чакаць хуткага вырашэння гэтага пытання нават пры «канструктыўным настроі» з боку Еўрапейскага саюза. Акрамя традыцыйнай палітычнай боязі, візавае пытанне сёння мае і эканамічнае вымярэнне для Беларусі:

праблема актыўнага шопінг-турызму беларускіх грамадзян у Польшчы і Літве, а таксама адток працоўнай сілы з Беларусі. Спрашчэнне візавага рэжыму з ЕС здольна яшчэ больш абвастрыць гэтыя праблемы.

Таму, па ўсёй бачнасці, візавай тэме быць доўгаіграючай на парадку дня Беларусі і ЕС».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер22

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць