Свет2020

«Царква мусіць быць з народам!». Рэпартаж з Міхайлаўскага залатаверхага манастыра, які даў прытулак дэманстрантам у часе разгону Майдану

«Міліцыя з народам!» — лозунг нярэдкі на кіеўскіх барыкадах. Гэта «Беркут» не з народам, бо занадта яскрава выявіў сябе ў пятніцу і нядзелю (хоць вінніцкія і львоўскія падпадзяленні людзей збіваць адмовіліся). А з міліцыяй шанс яшчэ ёсць. Войска таксама з народам — слоган загучаў у дзень, калі ўкраінцы святкуюць Дзень узброеных сілаў.

Міхайлаўскі манастыр, дзе схаваліся пратэстоўцы. 

«У нас хлапцоў віншуюць і сёння, і 23 лютага», — патлумачыла адна ўкраінка.

Манастырская брама.

А яшчэ ва Украіне з народам — царква. Царква выйшла на дэманстрацыі — святары шпацыруюць у калонах мітынгоўцаў. Царква асудзіла разгон першага Еўрамайдану, збіццё мірных пратэстоўцаў, іх зняволенне.

Удзельнік Еўрамайдана ля ўвахода ў Міхайлаўскі сабор. 

Наўрад ці гэтаму здзівіцца еўрапеец — там царква, як і любая іншая незалежная інстытуцыя з сацыяльнымі функцыямі не можа не мець свайго меркавання. Дый сваё меркаванне і магчымасць яго выказаць — адная з базавых еўрапейскіх каштоўнасцяў. Здзівіцца можа беларус, дзе прадстаўнікі самай масавай канфесіі краіны — праваслаўя — упарта маўчалі пасля разгону Плошчы ў 2010 годзе.

Сховішча з прадуктамі, куды пратэстоўцы прыходзяць пад'есці і выпіць гарбаты ці кавы. Некалькі пратэстоўцаў дагэтуль жывуць ці ночаць у намётах на тэрыторыі манастыра. 

Украінская царква, між іншым, і рашуча дзейнічала: у Міхайлаўскім Залатаверхім мужчынскім манастыры падчас гвалтоўнага збіцця схаваліся каля 350 дэманстрантаў.

Да Міхайлаўскага манастыра ад Майдана Незалежнасці вядзе крутая вуліца Міхайлаўская. Можна толькі ўявіць, як стаміліся людзі, што беглі па ёй уверх. На шчасце, на шляху ім сустрэлася расчыненая ўваходная брама манастыра.

Пратэстоўцы лепяць снегавікоў.

Кіеўская епархія забараняе манахам даваць каментары журналістам. Здымаць у храме таксама нельга — забарона для ўсіх. Аднак святар, што дзяжурыў у храме, усё ж ананімна расказаў: уцекачы сапраўды апынуліся ў патрэбным месцы ў патрэбны час.

Супрацоўніца пункта прыёму рэчаў для пратэстоўцаў, размешчанага на тэрыторыі Міхайлоўскага манастыра. 

«Уначы брама, натуральна, зачыненая. Аднак менавіта тады з тэрыторыі вывозілі смецце. Людзі забеглі на тэрыторыю манастыра і забарыкадавалі браму. Потым яны пагрукаліся ў дзверы храма, мы адчынілі і запусцілі іх унутр».

Пазнаць імправізаваную каплічку на Майдане Незалежнасці можна па крыжы і іконе пад дахам. 

Людзі правялі ноч на падлозе храма. Каб яны не змерзлі, манахі пасцялілі дываны, напаілі людзей гарбатай. Не проста кінулі на тэрыторыі — у расчыненую браму забегчы здолее любы, але сумленна дапамаглі. А потым яшчэ і не адмыкалі браму да 11-й гадзіны наступнага дня, пакуль ля яе дзяжурылі байцы «Беркута». Бо святар, як і лекар, мусіць дапамагчы любому. І можна быць атэістам, заўзятым антыклерыкалам, але нельга не ацаніць пазіцыю і ўчынкі ўкраінскіх святароў з пункту гледжання гуманнасці.

Святары на Еўрамайдане. 

«Быць тут — наш выбар як асобаў і адначасова як прадстаўнікоў царквы,— кажа айцец Мікалай з украінскай грэка-каталіцкай царквы, які стаіць ля намёта-каплічкі, усталяванай на Майдане Незалежнасці. — Гэтая каплічка стаіць на месцы, дзе пралілася кроў. Кроў бязвінных людзей, якія выйшлі на мірную дэманстрацыю. Мы не становімся пад якія-небудзь палітычныя лозунгі. Мы молімся за людзей і разам з людзьмі. Царква мусіць быць з людзьмі, а людзі тут, таму і мы тут».

Айцец Мікалай. 

Айцец Мікалай таксама паведаміў інфармацыю, якая чамусьці не здзіўляе: пад лістом, што асуджае ўжыццё гвалту, падпісаліся Украінская грэка-каталіцкая царква, Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата, Украінская аўтакефальная праваслаўная царква, таксама іншыя абшчыны і гістарычныя цэрквы Украіны. Прамаўчала толькі Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата (УПЦ-МП).

Зрэшты, нават УПЦ-МП разам з іншымі цэрквамі падпісала зварот у падтрымку еўрапейскага выбару. Але гэта было тады, калі за збліжэнне з Еўрасаюзам быў і Януковіч.

Служба ў паходнай каплічцы. 

Каментары20

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, чаму памяняў кіраўніка Віцебскай вобласці3

Памёр мастак Уладзімір Ткачэнка

Прэм'ер Літвы сустрэлася ў Вільні з Марыяй Калеснікавай і Таццянай Хоміч11

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»64

«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах43

Прэм'ер Літвы: Пацяплення ў адносінах з Беларуссю я не бачу, і для гэтага няма прычын1

У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры1

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?95

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць