Мова8282

Як правільна звяртацца па-беларуску: спадар, пан ці неяк яшчэ?

«Маладой чылавек!» або «Жэншшына!». Ці ёсць альтэрнатыва такім звароткам?

У беларускай мове ёсць дзве галоўныя формы паважлівага звароту: «спадар» і «пан», «спадарыня» і «пані», «спадарычна» і «паненка», «спадарства» і «панове».

Слова «пан» вельмі даўняе. Яно выкарыстоўвалася ў часы Вялікага Княства (ВКЛ) і Рэчы Паспалітай. Нават своеасаблівую Раду Бяспекі Княства, у якую з ХV стагоддзя ўваходзілі найбольш уплывовыя магнаты, называлі «панамі-радай».

Слова «спадар» больш непаўторнае, наскае. Яно утварылася ад слова «гаспадар».

Стыль-рэдактар тэлеканала «Белсат» Зміцер Саўка нагадвае, што слова «спадар» сустракаецца яшчэ ў Статуце ВКЛ 1588 года.

Але пры СССР яно было забароненае, як і шмат якія праявы адметна-беларускай культуры і мовы.

Пасля падзення СССР, з адраджэннем беларускай мовы, словы «спадар», «спадарства» пачалі ўжываць усё часцей.

А вось выкарыстанне слова «пан», на думку Змітра Саўкі, з’яўляецца непапулярным.

У грамадскай свядомасці яно асацыіруецца з заможным чалавекам, а таксама з палякамі. Хоць слова «пан» ужываецца да паважлівага звароту таксама ў Літве і Украіне.

Тым не менш, адны кажуць «Добры дзень, спадару», другія — «Добры дзень, пане». А трэція — «Мушшына, што вы хацелі?»

А як гаворыце вы? Выказвайцеся ў каментах і галасуйце ў апытанцы.

Апытанка

Каментары82

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць