Аўто1919

Лазавік: Петыцыя супраць пошліны на аўто не мае юрыдычнай сілы

Нават мільён подпісаў грамадзян Беларусі пад дакументам за адмену дзяржпошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху не паўплывае на ўвядзенне закона.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю электроннаму выданню «Ежедневник» выказаў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.

Нагадаем, на сайце change.org збіраюцца подпісы пад петыцыяй, адрасаванай міністру фінансаў Андрэю Харкаўцу. Іх там сабрана дзясяткі тысяч. Лазавік кажа, што гэта ўсё робіцца дарма, паколькі падобныя зборы подпісаў у інтэрнэце расцэньваюцца ўладамі выключна як апытанне грамадскай думкі ці сацыялагічнае даследаванне, але не больш. Тым не менш, Мікалай Лазавік адзначыў, што за падобнымі акцыямі сочаць.

Каб збор подпісаў набыў юрыдычную сілу, неабходна выканаць прадугледжаную працэдуру. Лазавік нагадвае, што для ўнясення на разгляд парламента нейкага законапраекта неабходна, каб грамадзяне стварылі і зарэгістравалі ініцыятыўную групу і сфармулявалі пытанне, якое выносяць на разгляд.

Гэты законапраект мусіць прайсці ўсе неабходныя ўзгадненні і экспертызы, толькі пасля гэтага арганізуецца збор подпісаў. Калі сабраная дастатковая іх колькасць, законапраект выносяць на разгляд парламента, але гэта не значыць, што дэпутаты яго падтрымаюць.

Сакратар ЦВК адзначае, што можна было б ініцыяваць нават правядзенне ўсенароднага рэферэндума, але абмеркаванні, якія закранаюць бюджэтную палітыку, на яго выносіць нельга.

Каментары19

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць