Грамадства3939

Пяць фактаў пра мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла

61-гадовы мітрапаліт Павел (Панамароў) быў прызначаны кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы. «Наша Ніва» сабрала самыя цікавыя факты пра яго.

Нечаканае прызначэнне

Тое, што мітрапаліт Філарэт хворы і яму хутка спатрэбіцца замена, ведалі ўсе. Канечне, у такой сітуацыі абмяркоўваліся магчымыя варыянты. Называлася нават імя пратэірэя Фёдара Поўнага. Хоць ён не з’яўляецца манахам. Аднак царкоўныя людзі не адкідалі такі варыянт, што Фёдар разам са сваёй жонкай могуць разам сысці ў манастыр.

Пагаворвалі нават, што на кандыдатуры Поўнага настойваў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

З беларускіх япіскапаў найчасцей згадваўся Гурый, кансерватыўны епіскап Навагрудскі. Узгадвалі пра беларускія карані япіскапа Ноўгарадскага Льва Цярпіцкага (нарадзіўся ў Стаўпецкім раёне) і Ніжагародскага Георгія Данілава (родам са Жлобіна).

Аднак мала хто чакаў, што новым мітрапалітам стане чалавек, які да гэтага зусім ніяк не быў звязаны з Беларуссю.

Добра адгукаўся аб Лукашэнку

У чэрвені сёлета Павел наведваў Мінск. «У Беларусі я пабачыў тое, чаго не бачыў нідзе», - сказаў ён у інтэрв’ю сайту sobor.by. «Я думаю, сюды трэба прывозіць і асветнікаў, і будаўнікоў, і святароў, і кожны тут зможа пераняць шмат добрага. Я проста узрушаны тым, што сёння ўбачыў. І ўсе гэтыя справы дабра, любові і міласэрнасці адбываюцца, на мой погляд, ад таго добрага, чыстага сэрца, мілага сэрца, якое ёсць у нашых людзей, праваслаўных людзей, якія жывуць на гэтай міласцівай беларускай зямлі».

«Праваслаўны сталінізм»

Самыя вядомыя выказванні мітрапаліта Паўла датычаць тэмы сталінізма, у тым ліку ў колах праваслаўнага духавенства.

«Нюрнбергскі працэс асудзіў пасля Другой сусветнай вайны фашызм, а вось ленінізм, марксізм, атэізм, сталінізм, на жаль, да гэтага часу не асуджаныя. Не было дадзена палітычнай, ідэалагічнай ацэнкі. А трэба было гэта зрабіць, бо вялікая колькасць людзей - мільёны, дзесяткі мільёнаў - загінула з-за гэтай ідэалогіі. Гэта багаборніцкія, антычалавечая ідэалогія.

Гасподзь па-за часам і па-за чалавечых канфліктамі. Ад таго, што мы тут, на зямлі, прыдумляем, як у народзе кажуць, Богу ні горача, ні холадна. А вось нам, людзям, любая ідэалогія, прыносіць ці карысць, або шкоду. Дык вось, ідэалогія атэізму, марксізму, ленінізму і сталінізму нанесла каласальную шкоду. І да гэтага часу, дарэчы сказаць, атэізм губіць велізарная колькасць душ чалавечых.

Што да неасуджальнага стаўлення некаторых святароў да сталінізму… Сярод нашага брата таксама ёсць розныя людзі».

Па блаславенні мітрапаліта Паўла разанцам расказвалі, што рабілі з цэрквамі бальшавікі, які тэрор чыніўся ў дачыненні святароў і вернікаў. Што ж, калі мітрапаліт Павел працягне гнуць сваю лінію і ў Беларусі, дзе не было дэкамунізацыі, то справаў у яго будзе вельмі многа.

Вяртанне старых назваў

Мітрапаліт Павел з'явіўся на свет у Карагандзе. Ягоная сям’я была рэпрэсаванай. Хрысціў яго там у маленстве старац Севасцьян (Фамін), які ў будучым будзе далучаны да святых. Павел казаў, што Севасцьян Карагандзінскі адыграў важную ролю ў ягоным жыцці.

Мітрапаліт выказваў ініцыятыву, каб Валгаграду было вернутая назва Царыцын, якая існавала ад 1589 да 1925. «Старым гарадам трэба вяртаць іх ранейшыя імёны, у гэтым будзе выяўляцца пераемнасць наша. Мы ж часта гаворым пра тое, што наша будучыня залежыць ад таго, як мы памятаем сваю гісторыю. Той, хто не памятае сваю гісторыю, у таго не будзе і добрай будучыні».

Цікава, ці выступіць мітрапаліт за пераіменавання Дзяржынска ў Койданава?

Служэнне ў Амерыцы

Мітрапаліт Павел вельмі працяглы час служыў не ў Расіі. Яшчэ ў 1980-ыя прадстаўляў РПЦ у Ерусаліме (што дае падставы на розныя домыслы). Амаль адразу з развалам Савецкага саюза ён быў прызначаны япіскапам Зарайскім. Гэтае япіскапства месціцца ў ЗША (наведваў таксама прыходы ў ЗША і Мексіцы). Потым працаваў у Вене. У Расію вярнуўся толькі ў 2003-м. Вядома, што ў ЗША меў сустрэчы з кіраўніком Рускай зарубежнай царквы Іларыёнам.

«На мяне вельмі вялікае ўражанне зрабілі адносіны вернікаў людзей паміж сабой і са сваімі пастырамі пасля набажэнстваў, пра што я часта распавядаю ў Разані. Вось гэта - сапраўдная суполка! Гэта не нашы праваслаўныя храмы ў Расіі, куды людзі прыходзяць толькі памаліцца, а пасля службы адразу разыходзяцца па сваіх хатах. Я ніколі не рабіў розніцы паміж рускамоўнымі і англамоўнымі прыходамі», — узгадваў мітрапаліт пра службу ў ЗША.

Гэта не замінае мітрапаліту ганіць заходняе грамадства і гаварыць пра яго разлажэнне. У Расеі ён быў вядомы вельмі нацыяналістычнымі, імперскімі поглядамі.

Апытанка

Каментары39

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?3

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства87

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?3

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць