Надвор'е44

На выходных абяцаюць сапраўдную завіруху, у панядзелак месцамі пахаладае да -12°С

У бліжэйшыя суткі, 11 студзеня, атмасферныя франты атлантычнага цыклону працягнуць пасоўвацца на ўсход, следам за імі пачне распаўсюджвацца вільготнае няўстойлівае паветра з Балтыкі.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні парывісты, уначы і раніцы ў многіх раёнах, а днём па ўсходзе моцны парывісты.

Тэмпература паветра гэтай ноччу складзе -2.. +3°С, у суботу днём яна будзе вагацца ад 0°C да 5°C цяпла.

Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

12 студзеня, у нядзелю, з поўдня Скандынавіі на поўнач Беларусі перамесціцца цыклон. Час ад часу будзе ісці снег, мокры снег. Месцамі чакаецца завіруха, наліпанне мокрага снегу, на дарогах будзе слізка. Раніцай і днём па паўднёва-заходняй палове краіны моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра на працягу сутак -2.. +3°C, у другой палове дня па паўночнай палове краіны тэмпературны фон панізіцца да 3—6 градусаў марозу.

У панядзелак, 13 студзеня на тэрыторыю нашай краіны з поўначы Еўропы пачнуць паступаць паветраныя масы арктычнага паходжання. У многіх раёнах — кароткачасовы снег. Месцамі завіруха. На дарогах галалёдзіца. Ноччу па паўднёвым усходзе моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра на працягу сутак ад -3°C да -9°C, ноччу па поўначы Беларусі пры праясненнях маразы ўзмоцняцца да -10.. -12°C; у паўднёва-заходніх раёнах ноччу і днём каля 0°C.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць