Эканоміка44

Мясніковіч даручыў усім арганізацыям правесці скарачэнні штата і няпрофільных актываў да вясны

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў агучыў ключавыя прыярытэты работы беларускай эканомікі ў 2014 годзе.

Так, галоўнымі задачамі на бягучы год з'яўляюцца збалансаваны эканамічны рост і эфектыўнасць. Не менш актуальнымі застаюцца таксама пытанні, якія датычацца экспарту і аптымізацыі імпарту.

«Мы павінны значна нарасціць аб'ёмы экспарту і ў пэўнай ступені рацыяналізаваць імпарт, для таго каб забяспечыць дадатнае сальда», — паставіў задачу Міхаіл Мясніковіч. У сувязі з гэтым урад разлічвае на актыўную работу камерцыйных банкаў, а таксама Нацыянальнага банка як галоўнага рэгулятара грашова-крэдытнай палітыкі.

Адносна ўстаноўленых паказчыкаў прэм'ер адзначыў, што перш за ўсё неабходна ўводзіць дыктат паказчыкаў эканамічнай эфектыўнасці, а не вала. Ацэнка ж работы прадпрыемстваў павінна давацца, у першую чаргу, па прыбытку, забяспечанасці абаротнымі сродкамі і росту прадукцыйнасці працы.

«Трэба смела і актыўна ісці на рэструктурызацыю стратных і неплацежаздольных арганізацый», — адзначыў прэм'ер.

Аб гэтым, паводле яго слоў, гаворыцца шмат, але да гэтага часу практычна нічога не зроблена. «Неэфектыўныя прадпрыемствы і вытворчасці не павінны жыць за кошт бясконцых бюджэтных датацый і добра працуючых калег», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Перад усімі арганізацыямі ставіцца задача на працягу першага квартала з улікам развіцця новых сектараў і галін эканомікі правесці аптымізацыю.

Асобнай увагі патрабуе ўкараненне аўтсорсінгу. «Прадпрыемствы трэба вызваліць ад няпрофільных і дапаможных відаў дзейнасці», — лічыць прэм'ер. Перадача ўсіх няпрофільных актываў мясцовым органам улады па фактычным стане павінна быць завершана таксама ў першым квартале гэтага года. У рамках дзеючых аб'яднанняў Міхаіл Мясніковіч прапануе стварыць гаспразліковыя структуры на базе будаўнічых, транспартных, сацыяльных і іншых падраздзяленняў, якія вядуць гэту няпрофільную (у адносінах да асноўнага бізнесу) дзейнасць.

У Год гасціннасці, на думку Міхаіла Мясніковіча, неабходна вярнуцца да выканання патрабаванняў Дырэктывы нумар 4.

«Прадпрымальніцтва, развіццё сферы паслуг у гэты год павінны стаць важнейшымі фактарамі эканамічнага росту», — адзначыў ён. Таму тыя заданні, якія ўстаноўлены ў адносінах да мясцовых органаў улады па павелічэнню долі малога і сярэдняга бізнесу ў валавым рэгіянальным прадукце, павінны быць не проста нейкімі пажаданнямі - у гэтым напрамку павінна быць праведзена пэўная работа, перакананы прэм'ер.

Каментары4

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Будучым перакладчыкам прапануюць вучыць англійскую і кітайскую мовы праз выступы Лукашэнкі — ёсць і адпаведныя падручнікі15

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў19

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць