У адной з крамаў Ушачаў (Віцебская вобласць) знайшлі труп прадаўца, 56-гадовай жанчыны. Труп пабачыла мясцовая жыхарка, якая і патэлефанавала ў міліцыю.
Спецыялісты, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што з крамы выкрадзеная выручка на 2,5 млн рублёў.
Паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства затрыманы мясцовы 45-гадовы жыхар.
Зараз вядзецца праца па зборы доказнай базы, якая пацвярджае яго дачыненне да здзяйснення асабліва цяжкага злачынства.
Па гэтым факце распачата крымінальная справа паводле п.12 ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з карыслівых меркаванняў), што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем, а пры наяўнасці абставін, прадугледжаных пунктам 12 часткі другой гэтага артыкула, — з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Праца на месцы здарэння працягваецца.
Каментары