Улада33

ЕС працягвае патрабаваць вызвалення палітвязняў у Беларусі

Еўрапейскі саюз не гатовы да кампрамісу з уладамі Беларусі па пытанні палітвязняў. Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамента палітыкі, інфармацыі і прэсы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Рудольф Рышар 29 студзеня ў Мінску падчас круглага стала на тэму беларуска-еўрапейскіх адносін пасля віленскага саміту Усходняга партнёрства.

«Для поўнага наладжвання адносін ёсць некаторыя ўмовы, якія дагэтуль не вырашаныя. Тут з нашага боку я магчымасці для кампрамісу не бачу. Калі пэўныя рашэнні не будуць прынятыя, складана будзе штосьці рабіць з нашага боку», — падкрэсліў Рышар.

Пры гэтым, паводле слоў дыпламата, двухбаковыя адносіны развіваюцца «вельмі станоўча».

«У любым выпадку 2013 год быў лепшы за 2012-ты. З боку ЕС былі прыпынены санкцыі ў дачыненні да міністра замежных спраў. Ён яшчэ знаходзіцца ў спісе, але, пакуль ён з'яўляецца міністрам замежных спраў, ён можа падарожнічаць, атрымліваць візу. Павысіліся дыпламатычныя зносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам і з краінамі-членамі», — заявіў Рышар.

Начальнік аддзела ЕС і субрэгіянальных арганізацый упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва беларускага МЗС Алег Шлома, каментуючы праблему палітзняволеных, адзначыў: «Гэта пытанне на слыху».

«Але гэта не значыць, што гэта адзіная перашкода, калі прыбраць якую, настане шчаслівая будучыня ў нашых адносінах з ЕС.

Будзем рэалістамі, прачнуўшыся заўтра, нават калі гэтыя людзі выйдуць з турмаў, мы не ўбачым, што мы сталі добрымі сябрамі з Еўрасаюзам, на нас пасыпаліся еўрапейскія грошы і мы сталі любімчыкамі Еўрапейскага саюза.

Занадта шмат негатыву сабралася, патрэбен час і сумесныя намаганні, каб яго пераадолець. Мы не заплюшчваем на яго вочы. Але гэта адно з пытанняў», — адзначыў прадстаўнік МЗС.

Паводле меркавання Шломы, трэба глядзець на сітуацыю шырэй і імкнуцца «да назапашвання пазітыўнай крытычнай масы, узаемных захадаў, якія магчымыя ў цяперашніх умовах». «Не будзем чакаць чагосьці немагчымага, чагосьці, што пакуль не можа адбыцца. Можа, яно і адбудзецца, я гэтага не выключаю, але для гэтага павінна выспець сітуацыя», — сказаў чыноўнік.

Алег Шлома пракаментаваў звесткі пра непублічныя перамовы еўрапейскіх дыпламатаў з беларускімі ўладамі, пра якія гаварыў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з рэдактарамі беларускіх СМІ 21 студзеня.

«Гэта сусветная практыка, Беларусь тут не выключэнне, калі многія рэчы вырашаюцца непублічна. Існуе некалькі ўзроўняў вядзення і абмеркавання розных пытанняў. Паглядзіце на прыклады іншых краін, якія да апошняга часу мелі вялізныя праблемы ў адносінах з сусветнымі цэнтрамі сілы, — той жа Іран. Тым не менш мы назіраем вынік вельмі сур'ёзны, які з'яўляецца вынікам не толькі публічнай дыпламатыі», — адзначыў Шлома.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321410

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць