Улада3737

Статкевіч: Прашэння аб памілаванні не дачакаюцца, я індульгенцыямі не гандлюю

Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, чарговым разам пацвердзіў, што не мае намеру звяртацца па памілаванне да Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які ён даслаў сваёй жонцы Марыне Адамовіч. 

Як паведаміла жонка палітыка, ліст, датаваны 3 лютага, яна атрымала 8-га дня. 

На думку Статкевіча, прадстаўнікоў улады задаволіла б нават яго «патрабаванне», а не прашэнне аб вызваленні.

Галоўнае — каб на гэтай паперы фігуравала пасада адрасата звароту, лічыць ён. 

«Калі просіш памілавання, то прызнаеш сябе вінаватым у любым выпадку, а я сябе вінаватым не лічу, — прыводзіць фрагменты ліста сайтwww.statkevich.org. — Па сутнасці, з мяне два з паловай года выціскаюць заяву аб прызнанні легітымнасці (маецца на ўвазе легітымнасць прэзідэнцтва Лукашэнкі). Але я індульгенцыямі не гандлюю. Нават калі мне прапаноўваюць у якасці аплаты маю ўласную свабоду. Не дачакаюцца». 

Статкевіч нагадаў, што першы раз напісаць прашэнне аб памілаванні яму прапанавалі яшчэ восенню 2011 года, намякаючы пры гэтым, што прызнаваць віну не абавязкова.

А ў Магілёве ў чэрвені 2012 года аб гэтым гаварылі «прамым тэкстам». Не дачакаўшыся патрэбнай паперы, Статкевічу пагражалі тым, што прашэнне ад яго імя можа быць падроблена, піша палітык. 

Пяцідзесяцісямігадовы Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. Выйсці з-за крат ён павінен у снежні 2016 года.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць