Расійскі фігурыст Яўгеній Плюшчанка афіцыйна абвясціў пра завяршэнне спартыўнай кар'еры. 13 лютага ён зняўся з індывідуальнага турніру Алімпіяды ў Сочы ў сувязі з траўмай спіны. Перад выкананнем кароткай праграмы ён няўдала выканаў скачок на размінцы, затым выйшаў на лёд, але выступаць адмовіўся.
«Я скончыў кар'еру. Узрост дазваляе, але 12 аперацый — гэта занадта шмат», — сказаў Плюшчанка. Перад тым як сысці з лёду, ён сказаў свайму трэнеру Аляксею Мішыну наступнае: «Cпіна. Асеў і шчоўкнула».
Мішын, адказваючы на пытанні журналістаў, сказаў, што не бачыць сэнсу ў тым, каб Плюшчанка працягваў кар'еру. У эфіры тэлеканала «Расія 1» трэнер адзначыў, што цяпер фігурыст знаходзіцца «каля дактароў».
На Алімпіядзе ў Сочы Плюшчанка заваяваў свой другі залаты алімпійскі медаль, перамогшы ў складзе зборнай Расіі ў камандным турніры. Ён стаў другім у кароткай праграме і выйграў адвольную. Па заканчэнні камандных спаборніцтваў Плюшчанка казаў пра тое, што падчас выканання адвольнай праграмы яго турбавала траўма спіны.
Гульні ў Сочы сталі для Плюшчанкі чацвёртымі ў кар'еры. У 2002 годзе ў Солт-Лэйк- Сіці і ў 2010 годзе ў Ванкуверы ён выйграў сярэбраныя медалі, а ў 2006 годзе ў Турыне стаў чэмпіёнам.
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Германія | 7 | 1 | 1 | 9 |
2 | Канада | 4 | 4 | 2 | 10 |
3 | Нарвегія | 4 | 3 | 6 | 13 |
4 | Галандыя | 4 | 3 | 6 | 13 |
5 | ЗША | 4 | 2 | 6 | 12 |
6 | Швейцарыя | 3 | 0 | 1 | 4 |
7 | Расія | 2 | 5 | 4 | 11 |
8 | Кітай | 2 | 1 | 0 | 3 |
9 | Францыя | 2 | 0 | 2 | 4 |
10 | Польшча | 2 | 0 | 0 | 2 |
11 | Аўстрыя | 1 | 4 | 0 | 5 |
12 | Славенія | 1 | 1 | 2 | 4 |
13 | Паўд. Карэя | 1 | 0 | 1 | 2 |
14 | Беларусь | 1 | 0 | 0 | 1 |
Славакія | 1 | 0 | 0 | 1 | |
16 | Швецыя | 0 | 4 | 1 | 5 |
17 | Італія | 0 | 2 | 1 | 3 |
Чэхія | 0 | 2 | 1 | 3 | |
Японія | 0 | 2 | 1 | 3 | |
20 | Аўстралія | 0 | 1 | 0 | 1 |
Фінляндыя | 0 | 1 | 0 | 1 | |
22 | Латвія | 0 | 0 | 2 | 2 |
23 | Вялікабрытанія | 0 | 0 | 1 | 1 |
Украіна | 0 | 0 | 1 | 1 |
Каментары