Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Януковіча таксама збег з Украіны
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Партноў заявіў, што з'ехаў з Украіны, баючыся за сваё жыццё.
«Замах на маё жыццё прымусіў мяне пакінуць тэрыторыю краіны», — сказаў Партноў.
Партноў займаў пасаду першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі з 24 студзеня. Да гэтага з красавіка 2011 года ён быў дарадцам Віктара Януковіча.
Дзе сам Януковіч пакуль невядома. Памежнікі заяўлялі, што не выпусцілі яго борт за межы краіны.
Каментары