Свет2828

ЕС выдзяляе Украіне 11 млрд еўра бязвыплатнай дапамогі і крэдытаў

Еўрасаюз гатовы выдзеліць Украіне 11 мільярдаў еўра фінансавай дапамогі на працягу бліжэйшых двух гадоў.

Пра гэта заявіў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу. Адпаведная заява з'явілася на сайце Еўракамісіі.

Умовай атрымання дапамогі будзе стварэнне кааліцыйнага ўрада, у які павінны ўвайсці прадстаўнікі ўсіх палітычных сілаў, сказаў Барозу.

Напярэдадні экстраннага саміта краін Еўрасаюза Барозу заявіў: «Мы ўсе ведаем, што стаіць на кану. Мы сутыкнуліся з пагрозай не толькі стабільнасці, але нават міру на нашым кантыненце».

Грошы будуць сабраны з розных крыніц: Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, сродкаў Еўракамісіі ды па іншых лініях.

Яшчэ мільярд даляраў выдзяляюць Украіне ЗША. У дадатак, дапамогу нададуць Канада, Японія, Паўднёвая Карэя і асобныя краіны-члены Еўрасаюза.

І, нарэшце, як чакаецца, 15 мільярдаў даляраў Украіна атрымае ў выглядзе максімальна нізка апрацэнтаваных пазык Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка.

Агульная сума дапамога можа скласці каля 35 мільярдаў даляраў.

Пакеты дапамогі будуць ісці ўзамен за зацверджаную МВФ праграму аздараўлення ўкраінскай эканомікі і палітычныя рэформы, скіраваныя на недапушчэнне карупцыі і забеспячэнне незалежнасці судовай улады.

Такую маштабную, у прапорцыі да ВУП, дапамогу з краін былога СССР раней атрымлівалі толькі дзяржавы Балтыі.

Як чакаецца, Еўрасаюз замарозіць капіталы Віктара Януковіча і яшчэ 15 чыноўнікаў былога рэжыму.

Што да санкцый адносна Расіі ці рэакцыі на Крымскі крызіс, то рашэнне саміта ЕС будзе залежаць ад вынікаў сустрэчы міністраў замежных спраў Будапешцкага мемарандуму, што адбываецца сёння ў Парыжы.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Што «Наша Ніва» пісала ў гэтыя дні ў 2016, 2006, 1996?3

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць