Усяго патроху44

Мова мае гены

Дасьледчыкі матэматычнымі мэтадамі пацьвердзілі, што словы па сваёй аснове нагадваюць гены і падпарадкоўваюцца тым жа самым законам, што дзейнічаюць і ў прыродзе.

Лінгвісты называюць разьвіцьцё мовы эвалюцыяй. Дасьледчыкі матэматычнымі мэтадамі пацьвердзілі, што словы па сваёй аснове нагадваюць гены і падпарадкоўваюцца тым жа самым законам, што дзейнічаюць і ў прыродзе.

Дзьве дасьледчыцкія каманды незалежна адна ад адной пацьвердзілі статыстыку «працягласьці жыцьця» мовы.

Вынікі дасьледавньняў, зьмешчаныя ў навуковым часопісе «Nature», можна перадаць простай формулай: чым часьцей слова ўжываецца штодзённа, тым радзей яно будзе зьмяняцца.

«Пэрыяд паўраспаду няправільнага дзеяслова прапарцыйны квадратнаму кораню часьціні яго ўжытку», — кажа адзін з дасьледчыкаў Erez Lieberman.

Навуковец Erez Lieberman (Harvard University) фэномэн эвалюцыі ў мове дасьледуе матэматычнымі сродкамі. Ён задумаўся над пытаньнем, што прыродная сэлекцыя мае ўплыў як на мовы, так і на ідэі.

Са сваімі калегамі ён дасьледваў зьмены формаў мінулага часу ангельскіх няправільных дзеясловаў за апошнія 1500 год. Яго каманда аналізавала 177 дзеясловаў, формы мінулага часу якіх каля 1200 год таму ў старажытна‑ангельскай мове ўтвараліся не па правілах. Ужо ў XII — XV стагодзьдзі з гэтых дзеясловаў няправільна спрагаліся 145, а ў сучаснай ангельскай мове засталося зь іх толькі 98 дзеясловаў. Усе астатнія дзеясловы за гэты час перайшлі ў групу дзеясловаў, якія ў формах мінулага часу атрымліваюць тыповы канчатак — ed.

Другая дасьледчыцкая група на чале з Mark Pagel (University of Reading) параўноўвала словы, якія ў розных мовах маюць адно і тое ж значэньне. Аказваецца, што такія часта ўжывальныя словы як, напрыклад, лічбы, часта ў розных мовах гучаць падобна. Яшчэ адзін прыклад, вада, Wasser (па‑нямецку), Watter (па‑ангельску), Vatten (па‑швэдзку). А малаўжывальныя словы знаходзяць у розных мовах меней падабенстваў.

Lieberman і яго каманда думаюць, што сваёй формулай яны змогуць прадказаць, якія з ангельскіх дзеясловаў пачнуць хутка зьмяняцца. Так, няправільныя дзеясловы «to be» і «to have» пэўна ніколі не набудуць асаблівасьці правільных дзеясловаў, то бок канчатак ‑ed ў формах мінулага часу. На думку дасьледчыкаў, наступным дзеясловам, які згубіць свой статус няправільнага дзеяслова, будзе дзеяслоў «to wed» (жаніцца). Мінулы час гэтага дзеяслова яшчэ «wed», але ў хуткім часе гэтая форма можа гучаць як «wedded».

Generation.by паводле SPIEGEL ONLINE

Каментары4

Цяпер чытаюць

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»1

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах7

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле1

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія8

Беларускіх мам пужаюць успышкай поліяміеліту ў краіне. Ці сапраўды яна ёсць?4

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»1

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць