Культура88

Сёння выдавецтва «Галіяфы» адкрывае кнігарню ў Мінску + ФОТЫ

У Мінску адкрываецца новая беларускамоўная кнігарня: выдавецтва «Галіяфы» стварае ўласную культурніцкую пляцоўку. «Наша Ніва» паразмаўляла са Змітром Вішнёвым пра фармат новай кнігарні.

Будынак па адрасе Валгаградская, 6 (станцыя метро «Маскоўская») перастае быць паўзакінутай завадской прасторай: у хуткім часе тут адкрыецца некалькі забаўляльных устаноў. Аднак першай з іх стане кнігарня выдавецтва «Галіяфы». Памяшканне ў яе не меншае за знакамітую кнігарню «логвінаЎ» – 36м2.

Каманда «Галіяфаў» рыхтуецца да адкрыцця – 15 сакавіка тут будуць прэзентаваны новыя кнігі Адама Глобуса і Юрыя Станкевіча. Мэблю змантаваць пакуль не паспелі – на падлозе стосамі ляжаць кнігі, а ля сцен стаяць карціны.

«Уверсе, над паліцамі будзе нешта накшталт невялікай галерэі, – расказвае Зміцер Вішнёў. – Мы будзем прадаваць карціны беларускіх мастакоў і часам рабіць невялікія выставы. Нам ужо перадалі свае карціны Адам Глобус, Андрэй Плясанаў, Уладзімір Акулаў і іншыя».

«Наша мэта – прасоўваць беларускамоўную культуру і, натуральна, кнігі, якія выходзяць у нашым выдавецтве, – тлумачыць Вішнёў. – На кнігі «Галіяфаў» тут будзе найлепшая цана ў горадзе. Што тычыцца іншых кніг, вялікай накруткі мы рабіць не будзем, аднак пэўная ўсё ж такі застанецца: трэба аплочваць арэнду памяшкання». Будзе і эксклюзіў – кнігі расейскага выдавецтва «Русскій Гуллівер», з якім мы вельмі сябруем, і якіх у Мінску амаль не купіць».

Што тычыцца культурніцкіх мерапрыемстваў, то яны таксама плануюцца.

«Вялікіх канцэртаў тут не зробіш, аднак для таго, каб пляцоўка «жыла», патрэбны рух. Напрыклад, раз на месяц у нас будзе гістарычная майстэрня ад Мікалая Плавінскага. Спадзяемся, што ў цёплыя месяцы можна будзе выбірацца на ганак будынка – тут невялікі скверык», – кажа Вішнёў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць