Грамадства1818

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам

Беларусь разглядае магчымасць сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у практычнай плоскасці. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у інтэрв’ю расійскаму агенцтву РИА «Новости».

Максім Рыжанкоў. Фота: Alexander Nemenov Pool Photo via AP

Паводле слоў Максіма Рыжанкова, кантакты паміж Мінскам і Вашынгтонам ужо адбываюцца. Праз пасланнікаў Трампа Лукашэнку перадаваліся спецыяльныя пасланні, на іх паступалі адказы, таксама палітыкі правялі некалькі тэлефонных размоў.

Рыжанкоў адзначыў, што для асабістай сустрэчы неабходна загадзя падрыхтаваць змястоўны парадак дня і канкрэтныя дамоўленасці, якія бакі маглі б пасля рэалізоўваць. Паводле яго, сустрэча не павінна адбывацца толькі дзеля самой размовы — яна павінна «саспець».

Пры гэтым Беларусь, як заявіў міністр, адкрытая да такой сустрэчы і прыкладае значныя намаганні, каб яна адбылася. Аднак Мінск не гатовы ісці на яе любой цаной і не мае намеру займаць пазіцыю таго, хто просіць.

Рыжанкоў не выключыў, што сустрэча Лукашэнкі і Трампа можа адбыцца ў бліжэйшай перспектыве, але не назваў ні магчымых тэрмінаў, ні месца яе правядзення.

Ён таксама нагадаў, што раней Трамп запрашаў Лукашэнку ўзяць удзел у пасяджэнні Рады міру ў ЗША. Аднак, паводле Рыжанкова, паездцы перашкодзілі тэхнічныя праблемы, у тым ліку звязаныя з санкцыйнымі абмежаваннямі і магчымасцямі пералёту.

Беларусь таксама зацікаўленая ў развіцці гандлёва-эканамічных і фінансавых сувязяў са Злучанымі Штатамі. Сярод пытанняў, якія цікавяць амерыканскі бок, Рыжанкоў назваў нелегальную міграцыю, трансгранічную злачыннасць, незаконны абарот зброі і наркотыкаў, а таксама гандаль людзьмі.

Пры гэтым кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Мінск не збіраецца развіваць адносіны з Вашынгтонам за кошт сваіх сувязяў з Расіяй і Кітаем.

Закрануў Рыжанкоў і праблему беларускіх палітзняволеных. Ён заявіў, што інтарэс амерыканскага боку да вызвалення асоб, затрыманых па палітычных прычынах у Беларусі, звязаны з тым, што яны раней атрымлівалі падтрымку на Захадзе, разлічваючы ў выпадку неабходнасці на яго дапамогу і гарантыі. Таму цяпер, маўляў, заходнім краінам і трэба вырашаць гэтае пытанне, каб захаваць свой твар.

Рыжанкоў сказаў, што калі амерыканскі і еўрапейскі бакі гатовыя займацца вызваленымі людзьмі за мяжой, Беларусь не мае супраць гэтага пярэчання. Ён таксама заявіў, што зняволеныя былі адным з раздражняльнікаў у адносінах Беларусі з Захадам, але цяпер гэтая праблема нібыта паступова губляе вастрыню. Частка людзей, маўляў, выходзіць на волю пасля адбыцця прызначаных тэрмінаў, і гэта нібыта дазваляе заходнім палітыкам лягчэй захоўваць свой імідж і адначасова развіваць кантакты з Беларуссю.

Каментары18

  • Ткачев
    06.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Самакатчык
    06.10.2026
    Ужэ понялі, што ні будзет нікакой встрэчы ні с кем. Перэтаргавалісь на паследней встрэчэ.
  • У́
    06.10.2026
    Як Мацква дасьць згоду Валету тады аглобля сіпатая палітычная скаціна і паляціць да Трампа. У лютым самазванец Валет вельмі хацеу́ ехаць у ЗША разам са сваім праклятым вывадкам, але ж *Уйло не дау́ згоду...Валет сустракау́ся у́ Менску з дэлегацыяй Зімбабве)))))

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць