Свет1414

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты

Каля 20 фінскіх парламентарыяў паведамілі пра загадкавыя пранікненні ў іх дамы. Нічога не знікала, але невядомыя пакідалі выразныя сляды сваёй прысутнасці. У адным выпадку — экскрэменты ў прыбіральні. Фінскія палітыкі падазраюць, што так расійскія спецслужбы спрабуюць іх запалохаць. Пра магчымую аперацыю расійскіх спецслужбаў піша The Telegraph.

Фота: Alexei Druzhinin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Сярод тых, хто звязвае здарэнні з Расіяй, — ветэран фінскай палітыкі, дэпутат ад кіроўнай Нацыянальнай кааліцыйнай партыі Бэн Зюсковіч.

«Гэта спосаб расійскай разведкі паказаць, што за людзьмі сочаць, спосаб пасеяць разгубленасць і трывогу», — заявіў ён.

Паводле фінскага Yle, пра падазроныя выпадкі паведамілі каля 20 дэпутатаў. Слядоў узлому ў іх дамах не знайшлі, нічога не было скрадзена або пашкоджана. Аднак гаспадары заўважалі адчыненыя дзверы, уключанае святло і іншыя прыкметы таго, што ў памяшканнях нехта пабываў.

У адным з дамоў невядомы пакінуў экскрэменты ў прыбіральні.

Такія дзеянні могуць быць своеасаблівай «візітоўкай»: ахвяры даюць зразумець, што спецслужбы здольныя незаўважна пранікнуць у яе жыллё ў любы момант.

Расійскія спецслужбы і раней выкарыстоўвалі падобныя метады супраць дыпламатаў і журналістаў. Агенты пранікалі ў кватэры, перастаўлялі асабістыя рэчы, адчынялі вокны, заводзілі будзільнікі, а таксама мачыліся ці пакідалі экскрэменты ў прыбіральнях.

У 2023 годзе The Wall Street Journal паведамляла, што супрацоўнік ФСБ спаражніўся ў валізку высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка падчас яго паездкі ў Расію.

Былая карэспандэнтка BBC у Расіі Сара Рэйнсфард таксама пісала ва ўспамінах, што агенты праніклі ў яе кватэру і пакінулі ў кожнай прыбіральні «вялікія спаражненні».

Журналіст The Guardian Люк Гардынг расказваў, што супрацоўнікі ФСБ рэгулярна ўрываліся ў яго маскоўскую кватэру. Аднойчы яны пакінулі там дапаможнік сэксу. У 2011 годзе журналіста выслалі з Расіі.

Гэтая тактыка бярэ пачатак яшчэ з часоў халоднай вайны. Савецкі КДБ выкарыстоўваў «аператыўную псіхалогію», каб прымусіць чалавека адчуваць сябе безабаронным і сумнявацца ва ўласным успрыманні рэальнасці.

Падобныя метады шырока ўжывала ўсходненямецкая Штазі. Яе супрацоўнікі маглі зняць карціну са сцяны, замяніць адзін гатунак гарбаты на іншы або пакінуць незвычайны прадмет. Мэтай было не нанясенне матэрыяльнай шкоды, а псіхалагічны ціск.

Выпадкі адбываліся на працягу мінулага года. Паліцыя Хельсінкі вядзе папярэдняе расследаванне.

Расследаванне ідзе за паўгода да парламенцкіх выбараў — на фоне асцярог, што Крэмль можа паспрабаваць паўплываць на іх або арганізаваць дыверсіі ў краіне, якая пасля расійскага ўварвання ва Украіну ўступіла ў НАТА.

Каментары14

  • Чуваки работают по учебнику:
    06.10.2026
    - Чего люди боятся больше всего?
    - Больше всего люди боятся непонятного!
  • Можно даже анализы не делать:
    06.10.2026
    картошка, селёдка и патриотизм)
  • Эксперт
    06.10.2026
    Аналіз ДНК зрабілі?

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць