Грамадства88

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі

Лукашэнка заяўляў з тэлеэкранаў пра недатычнасць сваёй сям’і да рэкламнага бізнэсу. Але «Бюро» высветліла, што яго нявестка часу не губляе.

Ганна Сялук. Фота: sb.by

У верасні 2026 года Аляксандр Лукашэнка публічна абураўся, што яго сям’ю звязваюць з рэкламным бізнэсам: «Ужо дайшло да таго, аказваецца, гэта мая сям’я гэтым [рэкламай] займаецца».

Фірма «Крэатыўны код», якая звязаная з Ганнай Лукашэнкай (Сялук), стала ўласнікам адной з буйных сетак вонкавай рэкламы ў Беларусі. «Бюро» высветліла новыя падрабязнасці пра яе бізнэс, якія зняпраўджваюць заявы кіраўніка Беларусі.

На балансе «Крэатыўнага кода» без малога 3 тысячы рэкламных канструкцый (буйнафарматных білбордаў, сіці-фарматаў і лічбавых экранаў) ва ўсёй Беларусі: 185 у Брэсце, 296 у Віцебску, 198 у Гомелі, 161 у Гродне, 229 у Магілёве і 1858 у Мінску.

Паводле звестак крыніц «Бюро» з гэтай галіны, рынак вонкавай рэкламы ў Беларусі ў 2024 годзе ацэньваўся як мінімум на 10 тысяч канструкцый. Агульны аб’ём рынку вонкавай рэкламы ў 2025 годзе склаў 27,1 мільёна беларускіх рублёў (без малога 7,9 мільёна еўра). 

Такім чынам, можна казаць пра тое, што «Крэатыўны код» кіруе амаль трацінай усяго рынку вонкавай рэкламы ў Беларусі.

Адкрытым застаецца пытанне: дзе новастворанае агенцтва магло ўзяць за кароткія тэрміны такую колькасць рэкламных канструкцый ва ўсёй краіне? Адразу дзве не звязаныя адна з адной крыніцы паведамілі «Бюро» на ўмовах ананімнасці, што «Крэатыўнаму коду» адышлі плошчы аднаго з буйных аператараў вонкавай рэкламы ў Беларусі — кампаніі з чэшскім капіталам «Бігборд».

Яшчэ адна займальная дэталь. Пры рэгістрацыі дамена сайта «Крэатыўнага кода» была пазначаная электронная пошта: [email protected].

Згодна з данымі выцеку, уладальніка гэтага мэйла завуць Павел Чарнухін. Дзякуючы «Кіберпартызанам» «Бюро» высветліла, што як мінімум з 2013 да 2024 года ён працаваў у структурах «Бігборда».

Не так даўно мы расказвалі, што 25% «Крэатыўнага кода» належаць фірмам, звязаным з Ганнай Лукашэнкай (15% запісана на «Музычную медыякампанію», а 10% на «АНСЛ прадакшн»). Астатнія 75% «Крэатыўнага кода» належаць ЗАТ «КорусМедыя».

Форма ўласнасці ЗАТ не прадугледжвае раскрыцця канчатковых бенефіцыяраў, аднак «Бюро» высветліла, што дырэктаркай у «КорусМедыя» лічыцца Дар’я Харужка, якая больш за 10 гадоў працавала ў СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» (аператар адзінай сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму ў Беларусі), за якім стаіць бізнэсовец Дзмітрый Курносенка.

Дзмітрый Курносенка. Фота: Onliner.by

«Бяспечныя дарогі Беларусі» маюць двух уласнікаў, гэта аўстрыйская фірма Avonside Holdings GmbH (99,9%) і бізнэсовец Дзмітрый Курносенка (0,01%). Avonside Holdings GmbH у сваю чаргу таксама належыць дзвюм кампаніям: кыргызстанскай «БДБ Менеджмент» (35%) і кіпрскай Safe Roads Ltd. (65%). Апошняя запісаная на самога Дзмітрыя Курносенку (40%) і расіянку Анастасію Ніканаву (60%) — дачку расійскага бізнэсоўца Алега Бадэры, бізнэс-партнёра Курносенкі.

Каментары8

  • Indrid Cold
    06.10.2026
    Дрэнныя навіны для пазасталых 60% рынку. Хутка яны захопяць 50%, а далей проста выдаляць альбо пра закон пазбавіцца ад іншых канкурэнтаў. Ну, як там стабільнасць?
  • Пакуль самазванец спіць
    06.10.2026
    Сялукі душаць гуся разам з Саладухай.
  • Фемида
    06.10.2026
    Эта страна стала заложницей хунты. Бегите и спасайте детей.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць