Кампанія «Альфа-груп» праз сваю даччыную кампанію LetterOne за 5,1 млрд еўра купляе 100-працэнтны пакет акцый нафтагазаздабыўнага падраздзялення нямецкай кампаніі RWE — RWE Dea AG.
«Гэтае пагадненне стварае магчымасць для LetterOne зрабіць свой першы стратэгічны крок для ўваходу ў нафтавую і газавую галіну», — гаворыцца ў паведамленні LetterOne.
Ва ўгоду ўваходзіць таксама і абавязанне LetterOne пагасіць 600 млн еўра доўгу нафтагазаздабыўнай кампаніі.
RWE Dea AG валодае больш чым 190 ліцэнзіямі на здабычу нафты і газу ў 14 краінах. Таксама кампанія кіруе падземнымі сховішчамі газу ў Германіі.
Каментары