Свет

Польскія СМІ расказалі яшчэ пра два эпізоды з беларускімі шпіёнамі

Сталі вядомыя падрабязнасці шпіянажу беларусаў у Польшчы.

Выдварэнню беларускага вайсковага аташэ Дзмітрыя Жукава папярэднічалі яшчэ два эпізоды, звязаныя з беларускімі шпіёнамі. Пра гэта паведамляе gazetaprawna.pl

Нагадаем, польская «Газета выборча» 13 сакавіка паведаміла аб затрыманні двух беларусаў, падазраваных ў шпіянажы на карысць Расіі. Паводле інфармацыі выдання, адзін з затрыманых — беларускі ваенны аташэ — быў злоўлены на тым, што фатаграфаваў ваенны аб'ект у Быдгошчах (вучэбны цэнтр НАТО). На просьбу Агенцтва ўнутранай бяспекі ён разам з жонкай пакінуў Польшчу.

МЗС Беларусі абвергла інфармацыю пра затрыманне беларусаў на тэрыторыі Польшчы.

 «Што да ратацыі супрацоўнікаў пасольстваў і яе матываў, то беларускі бок, не маючы на тое належных падставаў, не каментуе ўнутраныя пытанні функцыянавання Дыпламатычнай службы РБ, як і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Рэспубліцы Беларусь», — паведаміў 14 сакавіка прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Тым часам польскае выданне агучыла некаторыя падрабязнасці гісторыі са шпіянажам. Паводле інфармацыі gazetaprawna.pl, дэпартаваны з Польшчы вайсковы аташэ шукаў «кантакты з таварыствамі ветэранаў Войска Польскага, вайсковымі пенсіянерамі, а таксама з моладдзю з харцэрскага і стралецкага саюзаў і рэканструкцыйных груп. Ён часта бываў на такога кшталту мерапрыемствах».

Рашэнню аб выдварэнні вайсковага аташэ папярэднічалі яшчэ дзве гісторыі, звязаныя з беларускімі шпіёнамі. Гэтак, некалькі месяцаў таму контрвыведка Агенцыі ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала яшчэ аднаго беларуса, які таксама фатаграфаваў вайсковыя аб'екты. Суд вырашыў узяць яго пад варту.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, падазраваны працаваў на вайсковую выведку Беларусі, часта бываў у Польшчы: яшчэ нядаўна ён вучыўся ў польскім ВНУ ды атрымліваў стыпендыю.

Апроч таго, больш як два гады знаходзіцца пад арыштам у Польшчы і беларус Аляксандр Б., які, паводле інфармацыі выдання, некалькі гадоў супрацоўнічаў з афіцэрамі цяпер ўжо ліквідаванай Вайсковай інфармацыйнай службы Польшчы.

Ён лічыўся крыніцай у беларускіх спецслужбах і адначасова супрацоўнічаў з палякамі. За сакрэтную інфармацыю яму заплацілі больш за 300 тысяч долараў.

Пасля ліквідацыі Вайсковай інфармацыйнай службы палякі прааналізалі атрыманыя ад яго звесткі і прыйшлі да высновы: Аляксандр Б. быў дэзынфарматарам і выконваў загады свайго начальства ў Мінску.

«Інфармацыя, якую атрымліваў Мінск, магла была быць прадметам аналізу ў Маскве. У Беларусі і Расіі супольная выведка па амерыкана-брытанскім ўзоры. Абедзве краіны дзеляцца інфармацыяй па стратэгічных пытаннях», — гаворыцца ў артыкуле.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць