Свет1515

Урад Украіны: У Расіі захоплена фабрыка «Рашэн»

Міністэрства замежных спраў і міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны называюць блякаваньне Roshen на тэрыторыі РФ палітычна матываваным і патрабуюць спыніць умяшальніцтва ў працу ўкраінскай кампаніі.

Гэта паказваецца ў сумеснай заяве двух украінскіх міністэрстваў, паведамляе прэс-служба МЗС.

«Міністэрства замежных спраў і міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны патрабуюць ад афіцыйных органаў Расійскай Федэрацыі неадкладнага спынення ўмяшання ў працу вытврочасцяў і даць тлумачэнні па захопе памяшканняў кампаніі Roshen. Настойліва заклікаем Расею не ставіць эканамічныя сувязі ў залежнасць ад і без таго складанай палітычнай кан'юнктуры», — гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што падчас захопу памяшканняў Roshen ў горадзе Ліпецк ў сераду супрацоўнікі расійскага АМАПа не прад'яўлялі ніякіх дакументаў, якія б давалі ім права ўрывацца на тэрыторыю прадпрыемства і прыпыняць вытворчасць.

Да таго ж, кіраўніцтва кампаніі Roshen не атрымлівала ніякіх афіцыйных паведамленняў або папярэджанняў, якія павінны былі б стаць перадумовай незаконнага ўмяшання ў іх дзейнасць.

«У міністэрстве замежных спраў і Міністэрстве эканамічнага развіцця і гандлю Украіны лічаць, што захоп фабрык Roshen на тэрыторыі РФ з'яўляецца лагічным працягам палітычна матываванай кампаніі, распачатай супраць украінскага інвестара яшчэ ў мінулым годзе, калі рашэннем Расспажыўнагляду былі фактычна ўведзеныя санкцыі супраць кампаніі Roshen як аднаго з найбуйнейшых украінскага вытворцы», — адзначаюць у ведамствах.

У сумеснай заяве падкрэсліваецца, што ёсць падставы лічыць, што ўлада РФ пачынае фактычную канфіскацыю размешчаных у Расіі вытворчасцяў Roshen.

Гэтым расійскі бок парушае асноўны прынцып недатыкальнасці прыватнай уласнасці, гарантаваны нормамі міжнароднага права, у прыватнасці, арт. 1 Пратакола №1 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, а таксама арт. 35 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі.

«Гэтым інцыдэнтам расійская ўлада стварае небяспечны прэцэдэнт, які можа вярнуцца бумэрангам», — адзначаецца ў заяве.

У міністэрствах настойваюць: новая ўкраінская ўлада, нягледзячы на расійскую агрэсію у Крыме, які з'яўляецца неад'емнай часткай Украіны, гарантуе і паважае правы расійскіх інвестараў ва Украіне, роўна як і інвестараў з іншых краін. «Такога ж стаўлення мы патрабуем і да ўкраінскіх інвестараў у Расіі», — адзначаецца ў заяве.

Нагадаем, напярэдадні вытворчыя пляцоўкі кампаніі Roshen ў Ліпецку былі блакаваныя АМАПам. На тэрыторыі фабрыкі праводзіліся следчыя дзеянні. Паводле словаў дырэктара кампаніі Канстанціна Бакуліна, «пад выглядам следчых дзеянняў па нейкай крымінальнай справе адбыўся рэйдэрскі захоп прадпрыемства».

У чацвер расійскія СМІ са спасылкай на прэс-сакратара кандытарскай карпарацыі Ірыну Пятрэнка паведамілі, што Roshen ў Ліпецку прыпыняе вытворчасць на нявызначаны тэрмін.

Каментары15

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты5

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера22

На ўездзе ў Будслаў паставілі знак з выявай Панны Марыі ФОТАФАКТ2

У Маладзечне з фуры на дарогу вываліліся свіныя тушы ВІДЭА4

Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»5

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»20

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты5

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць