Грамадства1111

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў велікодныя стравы ў Чырвоным касцёле ФОТАРЭПАРТАЖ

19 красавіка, у Вялікую суботу, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці напярэдадні Вялікадня памаліліся з вернікамі і блаславілі стравы на велікодны стол.

Згодна са шматвяковай традыцыяй, пасля рэзурэкцыйнай святой Імшы, якая звычайна цэлебравалася вельмi рана ў нядзелю, адбывалася цырымонiя асвячэння ежы на святочны стол. Вяртаючыся дадому, сям’я сядала за ўрачыстае снеданне, якое, як i сама ежа, называлася «свячонае».

Аднак яшчэ да вайны, асаблiва ў вясковых парафiях, у касцёл iмкнулiся па-ранейшаму прывезцi ў вялiкiх кошыках усё, што збiралiся выставiць дома на святочнае нядзельнае снеданне. Сёння ж асвячаюць толькi выбраныя стравы.

У велiкодным кошыку, звычайна плеценым з лазы, традыцыйна знаходзяцца: яйкi — сiмвал новага жыцця, звычайна фарбаваныя (г. зв. «крашанкі») або маляваныя (г. зв. «пiсанкi»); велiкоднае ягня — загадзя прыгатаванае з масла або цеста ў адмысловых формах, пазней — з цукру або шакаладу, з харугвай, на якой напiсана «Аллелюя», што сiмвалiзуе ахвярную смерць i ўваскрасенне Езуса Хрыста; соль — як сімвал «солi зямлi».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць