Свет44

Парашэнка на сустрэчы з Байдэнам абмеркаваў павышэнне баяздольнасці ўкраінскай арміі

Сёння, 22 красавіка, адбылася сустрэча кандыдата на пасаду прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Па заканчэнні сустрэчы Парашэнка заявіў: «ЗША застаюцца нашым надзейным саюзнікам. Сёння адбылася вельмі прамая і шчырая размова. Не было ніякіх рэверансаў. Гучалі выразна пастаўленыя пытанні аб тым, як мы можам узмацніць наша ўзаемадзеянне для дасягнення захавання суверэнітэту Украіны і стабілізацыі сітуацыі ў краіне, як канцэнтраваць намаганні для эканамічнага росту».

«Ключавая пазіцыя — Украіна павінна жыць па-новаму. Для гэтага нам трэба аб'яднаць дзяржаву.

У першую чаргу мы павінны ўдзяліць увагу тым, хто жыве на Усходзе Украіны. Мы павінны гарантаваць людзям бяспеку, працоўныя месцы і ўстойлівы эканамічны рост.

У той жа час, ніякай талерантнасці да забойцаў, ніякай талерантнасці да сепаратыстаў быць не можа», — адзначыў Парашэнка.

«Праваахоўныя органы Украіны павінны дзейнічаць рашуча. Тым, хто не скарыстаўся амністыяй, для тых, хто адмаўляецца скласці зброю, для тых, хто не збіраецца ўступаць у дыялог і пачынаць мірнае жыццё — праваахоўнікі павінны даць неадкладны і хуткі адказ», — дадаў ён.

Другое пытанне, якое абмяркоўвалі на сустрэчы — вельмі жорсткая і эфектыўная барацьба з карупцыяй.

«Галоўнае, што выводзіць людзей на майданы, што раздражняе іх — гэта не толькі і не столькі мова, на якой яны камунікуюць, не федэралізацыя або канстытуцыя, у першую чаргу ўсіх абурае татальная карупцыя, якая паралізавала функцыянаванне ўкраінскай дзяржавы. Зрухі і дасягненні, якія адбыліся ва Украіне, з'яўляюцца цалкам недастатковымі, каб адчуць вынікі антыкарупцыйнай дзейнасці, што адзначыў Джо Байдэн. Я згодны з гэтым меркаваннем», — заявіў Парашэнка.

Пятро Парашэнка адзначыў, што Украіна чакае паступлення фінансавай дапамогі, а таксама рыхтуецца падпісаць мемарандум з Міжнародным валютным фондам.

«У цэлым каля 27 млрд даляраў паступіць у выглядзе скаардынаванай дапамогі. Але ніводнай капейкі краіна не атрымае, калі не прадэманструе рашучыя крокі ў барацьбе з карупцыяй, з гарантыяй таго, што ніводная капейка са сродкаў падаткаплацельшчыкаў усяго свету будзе выдаткаваная не па прызначэнні. І я перакананы, што гэта і будзе адказ на пытанні бяспекі, эканамічнага развіцця і інтэграцыі Украіны ў сусветную супольнасць», — падкрэсліў ён.

Асобна на сустрэчы абмяркоўвалі тэму аб стане ўзброеных сіл Украіны.

На думку Парашэнкі, праблема не ў адсутнасці або наяўнасці зброі, а ў функцыянальнай няздольнасці узброеных сіл, праваахоўных органаў і спецслужбаў гарантаваць бяспеку дзяржавы.

На жаль, адзначыў Пятро Парашэнка, узброеныя сілы часта робяць крокі, якія дыскрэдытуюць сілавыя органы і ўзброеныя сілы, а таксама дыскрэдытуюць дзяржаву.

«Сёння вызначаны дакладныя і неабходныя крокі, якія павінны быць зроблены ў першую чаргу для павышэння баяздольнасці сілавых структур», — падкрэсліў ён.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні

Усе навіны →
Усе навіны

«Скрасці столькі, колькі ён хоча, з іншых краін складаней». Як у Зімбабвэ пракаментавалі візіт свайго кіраўніка да Лукашэнкі4

«Волат. Жыццё на нулі»: дакументальны фільм памяці легендарнага камандзіра1

Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»11

Пазняк: Рэальным палітычным капіталам і гістарычнай легітымнасцю валодаюць толькі Беленькі, Навумчык і Пазняк124

Памёр Віктар Адзіночанка3

Рэкі на Палессі ўжо цяпер дасягаюць узроўню вады, пры якім лімітуецца суднаходства. А лета яшчэ не пачалося4

Падчас рамонту дарогі знайшлі сейф з дакументамі ваенных часоў1

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках6

Дзе правесці Ноч музеяў? Топ месцаў у Мінску і за Мінскам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць