Грамадства

Адкрыты рух па праспекце Дзяржынскага ў Мінску

Адкрыўся пасля маштабнай рэканструкцыі сталічны праспект Дзяржынскага. Зараз праспект уключае восем палос руху, агульная шырыня якіх складае 32 метры. 

У сувязі з адкрыццём руху па праспекце Дзяржынскага 2 мая змяніліся маршруты грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Мінсктранс». 

Так, змяняюцца маршруты руху наступных аўтобусаў — №№ 28, 30С з рухам ад пр. газ. «Праўда» да МКАД па пр. Любімава, пр. Дзяржынскага ў абодвух напрамках; 

№ 74С «Дыспетчарская станцыя (ДС) «Малінаўка-4» — Гарадскі Вал» з рухам з боку вул. Слабодскай па вул. Касманаўтаў, пр. Дзяржынскага, вул. Няміга ў абодвух напрамках (без заезду на пр. газ. «Праўда»); 

№ 84 «ДС «Малінаўка-4» — Сляпянка» з рухам з боку вул. Слабодскай па вул. Касманаўтаў, пр. Дзяржынскага, пр. Жукава ў абодвух напрамках (без заезду на пр. газ. «Праўда»); 

№ 118С (былы № 84Д) «ДС «Малінаўка-4» — аўтавакзал (АВ) «Усходні» з рухам з боку вул. Слабодскай па вул. Касманаўтаў, пр. Дзяржынскага, пр. Жукава ў абодвух напрамках (без заезду на пр. газ. «Праўда»); 

№ 97 «ДС «Сярова» — Малінаўка-8», №114С «ДС «Чыжоўка» — Аўтарынак», №134С «ДС «Чыжоўка» — ДС «Малінаўка-4» з рухам ад МКАД да вул. Касманаўтаў па пр. Дзяржынскага, вул. Ясеніна ў абодвух напрамках; 

№ 120Э «ДС «Дружная» — Малінаўка-8» з рухам з боку вул. Чурлёніса па пр. Дзяржынскага, вул. Ясеніна, вул. Слабодскай у прамым напрамку; вул. Касманаўтаў, вул. Ясеніна, пр. Дзяржынскага ў адваротным напрамку; 

№ 132С «Малінаўка-8 — станцыя метро «Пятроўшчына» з рухам з боку разваротнага кальца «Малінаўка-8» па вул. Касманаўтаў, пр. Дзяржынскага ў абодвух напрамках. 

Змяняецца маршрут аўтобуса № 75 з арганізацыяй руху па новым маршруце «ДС «Малінаўка-4» — станцыя метро «Пятроўшчына» — Брылевічы» з рухам па вул. Слабодскай, вул. Рафіева, вул. Бялецкага, праспекце газеты «Звязда», пр. Любімава, пр. газ. «Праўда», вул. Голубева, вул. Сямашкі, вул. Каралінскай, вул. Я.Чачота, вул. Напалеона Орды ў прамым напрамку; вул. Напалеона Орды, вул. Я.Чачота, вул. Каралінскай, вул. Сямашкі, вул. Голубева, пр. газ. «Праўда», пр. Любімава, вул. Бялецкага, вул. Рафіева, вул. Слабодскай у адваротным напрамку. 

Змяняецца таксама маршрут аўтобуса № 96. Ён будзе хадзіць ад ДС «Малінаўка-4» да станцыі метро «Пятроўшчына» па вуліцы Ясеніна і праспекце Дзяржынскага ў абодвух напрамках. 

Аўтобус № 119 будзе хадзіць па новым маршруце «ДС «Паўднёвы Захад» — Малінаўка-8» з рухам па вул. Голубева, пр. Дзяржынскага, вул. Ясеніна, вул. Слабодскай у прамым напрамку; у адваротным напрамку праз транспартную развязку пр. Дзяржынскага — вул. Алібегава. 

Тралейбус № 36 «ДС «Паўднёвы Захад» — ДС «Серабранка» будзе хадзіць ад вул. Рафіева да пр. Дзяржынскага па вул. Голубева, пр. газ. «Звязда», вул. Алібегава ў абодвух напрамках. 

Тралейбус № 10 будзе хадзіць па новым маршруце «ДС «Вяснянка» — ДС «Заранка-4» па вул. Нарачанскай, пр. Пераможцаў, пр. Пушкіна, пр. Жукава, пр. Дзяржынскага, вул. Ясеніна ў абодвух напрамках. 

Па ўсіх днях тыдня арганізуецца праца тралейбуснага маршруту № 47 «ДС «Паўднёвы Захад» — ст. метро «Пушкінская» з рухам па вул. Рафіева, пр. Любімава, вул. Чурлёніса, вул. Каралінскай, вул. Сямашкі, вул. Чыгуначнай, вул. Уманскай, вул. Гурскага, вул. Панамарэнкі, пр. Пушкіна, вул. Прытыцкага ў абодвух напрамках (з ажыццяўленнем развароту на разваротным кальцы «Берута»). 

Для аўтобусных маршрутаў №№ 74С, 84, 96, 118С, 119 і тралейбуснага маршруту № 10 арганізуецца выкананне новага прыпыначнага пункта «Медуніверсітэт», размешчанага па пр. Дзяржынскага паміж пр. Любімава і вул. Голубева, у абодвух напрамках. 

Для аўтобуснага маршруту № 32С засноўваецца прыпыначны пункт «Некрашэвіча» (па вул. Каралінскай, вул. Чурлёніса) ў абодвух напрамках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА9

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён3

Іран канчаткова адмовіўся ад перамоў з ЗША. Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне5

Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады2

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі13

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА9

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць