Свет130130

Украінскія ультрас разграмілі лагер прарасійскіх штурмавікоў у Адэсе. 46 чалавек загінула

Амаль усе забітыя — сепаратысты.

Крывавыя падзеі распаўсюдзіліся з Данбаса на Адэсу, на заходні край абвешчанай Пуціным «Наваросіі».

Сёння прарасійскія штурмавікі спрабавалі разагнаць шэсце за адзіную Украіну. Яны ўжылі пісталеты і траўматычную зброю.

Прарасійскі штурмавік страляе ў дэманстрантаў-украінцаў. Фота Ройтэрз.

Удзельнікі шэсця адказалі сілай на сілу.

Украінскія дэманстранты таксама былі ўзброеныя.

Прычым яны не спыніліся на вуліцы. Яны атачылі і разграмілі лагер расійскіх штурмавікоў на Куліковым полі.

У сутычках загінулі 3 або па іншых звестках 4 чалавекі.

Ультрас спалілі намётавае мястэчка прарасійскіх актывістаў на Куліковым полі. Агонь распаўсюдзіўся на Дом прафсаюзаў, заняты сепаратыстамі. У выніку ў пажары загінуў прынамсі 33 чалавекі.

Як паведамляе адэскі мастак Аляксандр Ройтбурд у фэйсбуку, сярод тых, што загінулі, 15 грамадзян Расіі, 10 жыхароў Прыднястроўя. Міліцыя абвяргае гэтую заяву, кажа, што дадзеных пра тое, кім былі загінулыя, пакуль няма.

Украінскія актывісты наракаюць, што міліцыя не рэагавала на наяўнасць у прарасійскіх штурмавікоў зброі. Таксама яны звярнулі ўвагу на аднолькавую стужкі на рукавах у штурмавікоў і міліцыі. На фотах ніжэй:

Адначасова прыйшлі паведамленні пра новых забітых пад Славянскам украінскіх вайскоўцаў.

Тут ніжэй — інфармацыя пра падзеі ў Адэсе анлайн.

У Адэсе (Украіна) падчас пажару на Куліковым полі ў Доме прафсаюзаў загінуў 31 чалавек.

Як паведамляе аддзел сувязяў з грамадскасцю ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласці, 31 чалавек загінуў, атруціўшыся чадным газам або калі выскачыў з вокнаў, ратуючыся ад пажару.

Ва ўпраўленні міліцыі адзначаюць, што да дактароў па дапамогу звярнуліся 50 чалавек, з іх 10 міліцыянтаў. Работнікам ДСНС ужо ўдалося патушыць пажар.

21:47

Агнём ахоплены другі і чацвёрты паверх 5-павярховага будынка. Некаторыя, ратуючыся ад агню, пачалі выскокваць з выбітых вокнаў. Колькасць загінулых удакладняецца. На зямлі ляжыць шмат нерухомых целаў, некаторыя накрыты сцягамі Украіны. З будынка па праўкраінскім актывістаміх вялі прыцэльны агонь з агнястрэльнай зброі.

На месца прыбылі ратавальнікі, машыны хуткай дапамогі, міліцыя, а таксама група спецпадраздзялення, якая затрымала некалькі сепаратыстаў.

Як паведамляюць прадстаўнікі міліцыі, сутыкненні на Куліковым полі працягваюцца, больш за 30 чалавек затрыманыя і дастаўленыя ў райаддзелы міліцыі.

Сёння ў Адэсе праўкраінскія актывісты ліквідавалі на Куліковым полі лагер сепаратыстаў, якія забарыкадаваліся ў будынку Дома прафсаюзаў. Антымайданаўцы схаваліся ў будынку і адстрэльваліся, а таксама кідалі камяні. Актывісты выбілі ўваходныя дзверы і ўварваліся ў будынак.

Каментары130

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне9

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп27

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries15

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне9

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць