Грамадства

Колькі затрыманых? 1200 ці 550?

Колькі чалавек было затрымана падчас Тыдня Волі ў Менску? Афіцыйныя зьвесткі й паведамленьні праваабаронцаў розьняцца.

Колькі чалавек было затрымана падчас Тыдня Волі ў Менску? Афіцыйныя зьвесткі й паведамленьні праваабаронцаў розьняцца.

Праваабаронцы кажуць пра больш чым тысячу затрыманых толькі ў сталіцы 19–25 сакавіка і 150 прэвэнтыўна затрыманых у рэгіёнах на працягу сакавіка. Генпракурор Беларусі Пя-тро Міклашэвіч жа паведаміў, што 19–25 сакавіка ў Менску былі затрыманыя «больш за 500 чалавек». Зь іх адміністрацыйныя арышты тэрмінам на 10 сутак атрымалі 288 чалавек, на 15 сутак – 112 чалавек. 53 непаўналетніх міліцыянты адпусьцілі.

Пракурор не прывёў статыстыкі затрыманых на 3, 4, 5, 7, 8, 9 сутак. Іх лік (няцяжка спраўдзіць па хроніцы затрыманьняў) ідзе на дзясяткі. Так, гэткі тэрмін звычайна прысуджалі дзяўчатам, сем сутак атрымлівалі і многія мужчыны. Не ўвай-шлі ў пракурорскі падлік тыя, хто адседзеў 2–3 сутак і быў потым пакараны штрафам.

Што паказваюць сьпісы прозьвішчаў затрыманых і асуджаных, складзеныя праваабаронцамі? За першыя суткі стаяньня намётавага гарадка было затрымана 108 чалавек – усе імёны вядомыя. За другія – яшчэ каля 100. Колькасьць затрыманых за трэція суткі невядомая, але наўрад ці яна была значна меншай. У ноч штурму з плошчы было вывезена каля 450 чалавек. Паводле розных зьвестак, 25 сакавіка падчас разгону мірнай дэманстрацыі было затрымана ня меней за 50 чалавек. Выходзіць, каля 800 прозьвішчаў.

Суды над затрыманымі праводзіліся сьпешна і ў многіх выпадках непублічна: імёны многіх з асуджаных становяцца вядомымі толькі цяпер. Многія нядаўнія «насельнікі Акрэсьціна» распавядаюць, што зь імі ў камэрах сядзелі людзі, чыіх імёнаў няма ні ў якіх сьпісах пацярпелых. Таму ня дзіўна, калі вядомы лік затрыманых у Менску 19–25 сакавіка можа неўзабаве яшчэ ўзрасьці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус6

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус6

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць