Эканоміка1818

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам

Гэтыя тры гарады ў Беларусі, Польшчы і Літве падобныя сваім статусам, знаходзяцца блізка адзін да аднаго і маюць прыблізна аднолькавую колькасць насельніцтва. Прааналізавалі, жыхарам якога цэнтру рэгіёна з сярэднім заробкам прасцей набыць уласнае жытло.

Гродна, Беласток, Коўна. Калаж «Наша Ніва». Фота: «Наша Ніва», Getty Images / Andrea Pistolesi, Getty Images / Angel Villalba

Гродна

У абласным цэнтры жыве амаль 364 тысячы чалавек. Метр жытла ў Гродне паводле рэальных здзелак за снежань 2025 года каштуе 1017 даляраў.

Сярэдні налічаны заробак у Гродне ў лістападзе 2025 года быў 2244 рублі на рукі, гэта складала каля 770 даляраў. Атрымліваецца, што напрыканцы мінулага года сярэднестатыстычны гарадзенец мог набыць сабе каля 0,76 метра сярэднестатыстычнага жытла.

Калі браць кошт па прапановах (1098 даляраў), то будзе 0,7 метра жытла.

То-бок на куплю кватэры плошчай 50 квадратаў спатрэбіцца каля 66 сярэдніх гродзенскіх заробкаў — давядзецца збіраць грошы 66 месяцаў (5,5 года), калі не траціць іх ні на што.

Гродна. Фота: «Наша Ніва»

Коўна

У літоўскім Коўне пражывае 312 тысяч чалавек. Сярэдняя зарплата ў горадзе па выніках 3‑га квартала 2025 года была 1538 еўра на рукі. Сярэдні кошт метра жытла ў горадзе набліжаецца да 2500 еўра.

Атрымліваецца, што за сярэдні заробак жыхар Коўна можа набыць сабе каля 0,62 метра сярэднестатыстычнага жытла.

На куплю кватэры плошчай 50 квадратаў спатрэбіцца каля 80 сярэдніх заробкаў — давядзецца збіраць грошы 6,7 года.

Беласток

У польскім Беластоку пражывае без малога 290 тысяч чалавек. Сярэдняя зарплата за лістапад 2025 года склала прыкладна 1290 еўра на рукі. Метр жытла ў горадзе каштуе ў сярэднім каля 2370 еўра).

Атрымліваецца, што за сярэдні заробак жыхар Беластока можа набыць сабе каля 0,55 метра сярэднестатыстычнага жытла.

На куплю сярэднестатыстычнай кватэры на 50 метраў у Беластоку спатрэбіцца 91 сярэдні заробак, ці каля 7,5 года адкладання заробку цалкам.

Беласток. Фота: «Наша Ніва»

Агулам сітуацыя з параўнаннем даступнасці жытла ў Гродне, Коўне і Беластоку паўтарае сітуацыю з Мінскам, Вільняй і Варшавай, калі ў пераліку на сярэдні заробак найбольш даступнае жытло ў Мінску, а найменш даступнае — у Варшаве.

Пры гэтым адзначым, што па сваёй значнасці і заможнасці ў межах краіны польскі Беласток саступае літоўскаму Коўну і беларускаму Гродну. Да таго ж Беласток яшчэ і самы бедны цэнтр ваяводства (аналаг беларускіх абласцей).

+ бонусны горад у Польшчы

Таму для параўнання мы паглядзелі яшчэ і Познань з яе 535 тысячамі насельніцтва і куды больш высокім сярэднім заробкам, чым у Беластоку.

Сярэдняя зарплата ў Познані па стане на лістапад 2025 года складала каля 1666 еўра на рукі. Сярэдні кошт метра жытла ў Познані складае каля 2840 еўра.

Там на адну сярэднюю зарплату можна набыць амаль 0,59 метра сярэднестатыстычнага жытла. Гэта крыху больш, чым можа сабе дазволіць жыхар Беластока, але ўсё адно Польшча тут застаецца на трэцім месцы, саступаючы як Беларусі, так і Літве.

А што з даступнасцю крэдытаў?

У Польшчы і Літве крэдыты на жыллё больш даступныя, чым у Беларусі. Ніжэй прыведзены стаўкі без якіх-небудзь ільготных праграм.

Найменшыя стаўкі крэдыту ў Літве. Там іпатэчны крэдыт цяпер можна ўзяць пад 4,6—5,6%.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У Польшчы, якая, у адрозненне ад Літвы, не ў еўразоне, стаўкі для іпатэкі крыху вышэйшыя — каля 6,1—7%.

У Беларусі ж стаўкі крэдыту непараўнальна высокія і знаходзяцца ў межах 16—18%.

Атрымліваецца, што калі не звяртацца па крэдытныя грошы, то найбольш даступнае жытло ў Гродне, а калі браць іпатэку, то будзе прасцей жыхарам Коўна. 

Каментары18

  • 1
    05.03.2026
    У Коу́на могуць прыйсці рашысты...
  • Беларус
    05.03.2026
    В среднем в Польше сейчас квартира стоит столько, что за эти деньги можно купить квартиру в нормальной стране ЕС, где доход в два раза выше чем в Польше. Посмотрите соответствующие индексы. Не понимаю что в этой Польше вообще делать, плюсов для себя никаких не нашел и уехал после трех месяцев.
  • Ну
    05.03.2026
    Аналітык-канспіролаг, ужо столькі на гэтую тэму напісана-перапісана, што няма сэнсу чарговаму асобнаму аналітыку штосьці даводзіць. Жыві і далей у сваёй бурбалцы "яйкі-паліва-кошт ацяплення".

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах13

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне9

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах13

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць