Грамадства3939

Беларуская «філія РНЕ» збірае добраахвотнікаў для «праваслаўнай арміі Данбаса»

Зварот апублікаваны на сайце «Беларускай рэгіянальнай арганізацыі Рускага нацыянальнага адзінства (РНЕ)» 9 мая.

Яго рыторыка вытрыманая ў духу сённяшняй расійскай прапаганды. Звяржэнне Януковіча — «узброены пераварот, арганізаваны ЗША», сённяшняя ўкраінская ўлада — «хунта, якая складаецца з агентаў ЦРУ і бандэраўцаў». Далей ужо дух афіцыйнай беларускай прапаганды: «На Майдане было вельмі шмат БНФаўцаў. Украіну яны ўспрымаюць як плацдарм, пры дапамозе якога яны маюць намер перанесці пажар «каляровай рэвалюцыі» у Беларусь. Гэтага нельга дапусціць, бо гэта можа прывесці не толькі да вялікага кровапраліцця, але і да страты дзяржаўнага суверэнітэту…».

З логікай ёсць праблемы: гэта ж народжаная Майданам новая ўкраінская ўлада і спрабуе не дапусціць развалу краіны і страты суверэнітэту. Але ў прапагандзе логіка і праўда не абавязковая.

«Нашым праваслаўным братам на ўсходзе і паўднёвым усходзе былой Украіны патрэбна дапамога, бо супраць іх ваююць не толькі рэшткі былой рэгулярнай украінскай арміі, але і замежныя найміты, у тым ліку БНФаўцы», — сцвярджаецца ў звароце.

І пры канцы Беларуская рэгіянальная арганізацыя Рускага нацыянальнага адзінства (БРА РНЕ) аб'яўляе пра стварэнне «добраахвотніцкага атрада для арганізаванай дапамогі праваслаўным братам». Запісваюць мужчынаў, якія служылі ў войску.

Гэта першая ад пачатку 2000-х адкрытая спроба РНЕ стварыць у Беларусі незаконнае парамілітарнае фармаванне.

* * *

Як адзначаў Ігар Лялькоў у сваім аналізе прарасійскай пятай калоны ў Беларусі, прарасійскія нацысты ў Беларусі існуюць, але дзейнасць сваю не афішуюць і хаваюць у легальных зарэгістраваных арганізацыях спартовага ці культурніцкага накірунку.

З часу знішчэння на пачатку 2000-­х структураў РНЕ ў Беларусі сапраўдныя парамілітарныя фармаванні ў гэтых асяродках не паўстаюць. Забойствы тагачасных лідараў расейскіх нацыстаў у Беларусі Глеба Самойлава і Максіма Брэйнара, а таксама шэраг крымінальных справаў сталі яскравым сігналам: нягледзячы на ўсю рыторыку пра славянскую еднасць, полем для дзейнасці ваенізаваных нацысцкіх арганізацыяў Беларусь не будзе.

XX

Каментары39

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць