Здароўе44

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі

Беларускія навукоўцы рыхтуюцца запусціць у продаж «эліксір даўгалецця» — новы кефірны прадукт, створаны на аснове даследаванняў генатыпу і мікрабіёму беларускіх доўгажыхароў.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Марозік расказаў БелТА, што кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця акермансіяй з'явіцца ў магазінах Беларусі.

Ён заявіў, што навукоўцы Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі выявілі ў беларусаў, якія жывуць вельмі доўга, асаблівую бактэрыю — акермансію. Яна здольная абнаўляць сценкі кішэчніка і змагацца з запаленнямі, што значна зніжае рызыку розных захворванняў.

«Мы праводзілі даследаванне беларускіх доўгажыхароў. Мала таго што выявілі ў іх шэраг генаў, якія ўдзельнічаюць у абмене бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, асацыяваныя з устойлівасцю да стрэсаў, але і правялі аналіз мікрабіёма. У выніку чаго выявілі бактэрыю, якая абнаўляе сценкі кішэчніка і такім чынам змагаецца з запаленнем. Дзякуючы ёй зніжаецца рызыка захворванняў, што таксама падаўжае гады», — сказаў Марозік.

Каб гэтая бактэрыя дапамагла кожнаму, навукоўцы распрацавалі з ёю кефірны прадукт. Гэта, па іх задуме, дазволіць «падсяліць» карысныя мікраарганізмы ў арганізм праз звычайную ежу.

Распрацоўка ўжо знаходзіцца на фінальным этапе. Навуковец кажа, што зусім хутка «кефір даўгалецця» з’явіцца на паліцах беларускіх крам і будзе даступны для ўсіх жадаючых.

Каментары4

  • Жвір
    22.03.2026
    Як тут нехта быў цьвердзіў, жыцьцё - гэта боль. Дык нахалеру яго падаўжаць такое, штучным чынам ? Сапраўды, за што тут чапляцца? каб пакінуць па сабе што ? што з каштоўнага ды патрэбнага ?
    Колькі маслы шавеляцца, столькі й годзе...
    Нават тыя, што вышэй за неба, якія думаюць, што яны ў чакаляце, не разумеюць, што жывуць у нянавісьці, ва ўласнай, і з боку, дык нахалеру яно ім тут доўгае ?... Ат.

    Мо гадоў так цераз 10 тыс. нешта зьменіцца ў лепшы бок, вось тады ўжо можна будзе піць той кефір, а покі што зарана... Дарэмна стараліся.
  • Iгарка
    22.03.2026
    stuff, Не,таго яго старэйшы брат жадае,з Расii
  • Намасце
    22.03.2026
    Я не зразумеў: гэтую акермансію ўзялі з кішэчніку доўгажыхароў?

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць