Грамадства55

19‑гадовая дзяўчына пайшла працаваць трактарысткай. Расказвае, як ёй

19‑гадовая Аляксандра Маскалейчык з вёскі Бераснёўкі Докшыцкага раёна. Яна працуе ў гаспадарцы «Бягомльскае». І яна там адзіная дзяўчына-механізатар.

Фота тут і далей: sb.by

«Бацькі першапачаткова бачылі мяне ў іншай прафесіі, адгаворвалі: «Гэта мужчынская праца, дзяўчынцы будзе цяжка». Хацелі, каб я пайшла на кухара-кандытара, цырульніцу ці прадаўца, але я настаяла на сваім. Вядома, ім было складана адпусціць дачку ў такую сферу, аднак з часам яны змірыліся», — расказала Аляксандра sb.by.

Усяго ў шматдзетнай сям’і, дзе расла Аляксандра, шасцёра дзяцей, і яна другая па старшынстве. З юных гадоў дзяўчына дапамагала бацькам з жывёламі, у агародзе, а таксама з малодшымі братамі і сястрой. За стырно трактара ў першы раз села ў 15 гадоў.

Дарэчы, у сям’і Маскалейчык прафесія трактарыста — традыцыя. У полі за стырном працаваў дзядуля Аляксандры, а на яе выбар паўплываў старэйшы брат Аляксей, які першым паступіў на трактарыста-машыніста ў Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Дарэчы, Саша была адзінай дзяўчынай у сваёй групе, аднак гэта яе ніяк не бянтэжыла.

У гаспадарцы «Бягомльскае» дзяўчына працуе па размеркаванні. 

Аляксандра расказвае пра свой графік.

«Пад’ём у мяне штодня а шостай раніцы: памылася, паснедала — і адразу на ферму. Ніякіх макіяжаў, манікюраў… Працоўны дзень — з васьмі да пяці, без выхадных. Такая ў нас спецыфіка, бо сельская гаспадарка не чакае. Асноўная задача — накарміць кароў. Да майго трактара прычэплены раздатчык, праз які пры руху жывёле рассыпае кормасумесь».

Аляксандра і сама рамантуе трактар. Працуе яна на невялікім МТЗ-320.2 (36 конскіх сіл), але марыць у будучыні перасесці на нешта больш буйное, у ідэале — на МАЗ. А таксама паступіць ва ўніверсітэт і асвоіць інжынерную прафесію.

Заробак дзяўчыны — у сярэднім каля 2000 рублёў.

У гаспадарцы Аляксандра пазнаёмілася і са сваім маладым чалавекам — механізатарам Іванам Насеннікам.

«Замуж мне яшчэ рана, — кажа дзяўчына. — Разумею, што шлюб і дзіця — гэта вялікая адказнасць. Да 5‑6 гадоў малыя пастаянна павінны быць дома з мамай, пад наглядам. А я пакуль не гатовая сыходзіць з сельскай гаспадаркі, хай і не назаўжды».

Каментары5

  • Вынік
    22.03.2026
    Звычайны Чалавек , грантавыя эксперткі/эксперты- гэта гультаі, якія балбочаць
  • Спадар
    22.03.2026
    Гэта насамрэч (ва умовах калхозу) дзічайшы жах...
  • Ларс
    22.03.2026
    На капоце мтз 320.4 напісана, у артыкуле 320.2

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла пра «вялікі поспех»

У воку выявілі невядомую раней сістэму ачышчэння. Гэта можа дапамагчы ў барацьбе са слепатой1

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка8

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць