Лукашэнка: Мы гатовыя аказаць Украіне дапамогу і падтрымку, але не пасярэдніцтва
Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што краіна гатова аказаць Украіне любую дапамогу і падтрымку, але катэгарычна супраць пасярэдніцтва.
«Калі вам будзе патрэбна нейкая дапамога ад нас — акрамя пасярэдніцтва, вось гэта выключана, я цярпець не магу пасярэдніцтва — калі патрэбна будзе дапамога, як ад чалавека, які вельмі блізка да сэрца ўспрымае ўсё, што адбываецца ва Украіне, я гатовы ў любы момант падтрымку гэтую аказаць, гэтую дапамогу, калі яна будзе патрэбна», — сказаў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Мінску з паслом Украіны ў Беларусі Міхаілам Ежалем.
Каментары