Свет44

Пад Славянскам забілі італьянскага фотакора і расіяніна, француза паранілі

У сяле Андрэеўка пад Славянскам Данецкай вобласці загінулі італьянскі фотажурналіст Андзі Ракелі і яго перакладчык Андрэй Міронаў.

Пра гэта заявілі прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» на старонцы ў Твітары.

Абодва яны сталі ахвярамі мінамётнага абстрэлу.

Акрамя таго, раненне атрымаў французскі фотажурналіст Вільям Раглон з агенцтва Wostok Press, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на французскую газету Le Monde.

Па словах Раглона, у суботу ўвечары журналісты, Міронаў і іх кіроўца патрапілі пад мінамётны абстрэл.

Яны пакінулі машыну і залеглі ў кювеце. Упала ад 40 да 60 снарадаў, распавёў француз.

Адна з мін разарвалася проста ў кювеце. Раглон атрымаў аскепкавыя раненні ног. Яго спадарожнікі ляжалі без руху.

«Раглон пад агнём пабег да пазіцый сепаратыстаў, паказваючы сваю апаратуру і крычучы, што ён журналіст. Яго пасадзілі ў машыну і адправілі ў шпіталь, дзе аказалі медыцынскую дапамогу», — пішуць «Грани.ру».

Жыццё Раглона па-за небяспекай, перадае французская газета Parisien са спасылкай на заяву знешнепалітычнага ведамства Пятай рэспублікі.

Андзі Ракелі было 30 гадоў, ён удзельнік групы фотарэпарцёраў Cesuralab. Пра яго смерць піша і італьянскае агенцтва Ansa са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Пасольства Італіі ў Кіеве спрабуе праверыць інфармацыю аб тым, што адбылося з італьянскім фотарэпарцёрам і яго расійскім перакладчыкам пад Славянскам, паведамляе італьянскі МЗС. Прадстаўнікі італьянскага пасольства таксама высвятляюць лёс журналістаў, у тым ліку з дапамогай прадстаўнікоў АБСЕ.

Гэта першы выпадак гібелі журналістаў у вайне на Данбасе.

Андрэй Міронаў, па дадзеных «Граняў», — праваабаронца, супрацоўнік «Мемарыялу», былы савецкі палітвязень. Ён працаваў у Чачні, расследаваў прымяненне розных відаў зброі. Міронаў быў пастаянным удзельнікам пратэстных мітынгаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак2

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

Беларусь увайшла ў сусветны топ-10 па долі жанчын у насельніцтве2

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту4

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак2

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць