Гісторыя

Круглы стол «Вусная гісторыя ў працы дакументалістаў і журналістаў»

Інтэрнэт-праект «Беларускі архіў вуснай гісторыі» запрашае прыняць удзел у круглым стале «Вусная гісторыя ў працы дакументалістаў і журналістаў: праблемы і перспектывы», які адбудзецца 27 чэрвеня а 17 гадзіне ў Мінску.

Мэта мерапрыемства: даць магчымасць журналістам і вусным гісторыкам абмяняцца вопытам працы са сведкамі часу, абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва.

Журналісты і дакументалісты часта працуюць з асобамі сталага веку, нярэдка выключнымі суразмоўцамі, відавочцамі важных падзей ХХ стагоддзя. Імі збіраецца канкрэтны матэрыял для тэматычных артыкулаў, фільмаў і г.д. Што адбываецца з гэтым матэрыялам пасля? Якія захады можна зрабіць, каб каштоўная інфармацыя ад сведкаў, якія нямоўльна сыходзяць, была захавана для будучых пакаленняў?

***

БАВГ існуе з 2011 года і з’яўляецца адзіным у Беларусі ўнікальным сховішчам вусных успамінаў па гісторыі Беларусі, якія можна паслухаць і пабачыць онлайн, пазнаёміцца з тэкставай транскрыпцыяй інтэрв’ю. На партале працуе тэматычны, храналагічны, імянны і геаграфічны пошук, якія дазваляюць хутка шукаць неабходную інфармацыю. Таксама каманда распрацоўвае розныя актуальныя тэматычныя накірункі, па выніках якіх ствараюцца рубрыкі, напоўненыя разнастайным ілюстратыўным матэрыялам.

Мы хацелі б наладзіць дыялог з вамі, бо займаемся падобным зборам матэрыялу, хаця і выкарыстоўваем сваю метадалогію. Таму запрашаем паўдзельнічаць у круглым стале, каб з аднаго боку распавесці пра нашыя матэрыялы, якія маглі б быць вам карыснымі, з другога — даведацца пра вашу практыку захавання ўспамінаў і пра тыя праблемы, у тым ліку этычнага кшталту, якія ўзнікаюць падчас працы са сведкамі. Давайце абмяняемся досьведам. Высветлім, чым адрозніваецца праца журналіста ад працы вуснага гісторыка, абмяркуем наша магчымае супрацоўніцтва.

Удзельнікі ад БАВГ — навуковы кіраўнік, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук, каардынатар праекта Ірына Кашталян, кіраўнік архіва Вольга Іванова, аператар і адміністратар праекта Павел Сітнік, каардынатар конкурса для школьнікаў па 1939 г. Вольга Цадко.

Іншагароднім будуць аплочаны праезд і пры неабходнасці прадастаўлены начлег.

Заяўкі падавайце на [email protected] да 20 чэрвеня. Пра канкрэтнае месца правядзення будзе паведамлена дадаткова.

Каментары

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць