Дзясяткі тысяч людзей утварылі жывы ланцуг даўжынёй больш за 120 кіламетраў, патрабуючы незалежнасці басконскага рэгіёна.

Дэманстранты, многія з якіх абгарнуліся ў чырвона-бела-зялёныя сцягі, сталі ланцужком, які расцягнуўся ад горада Дуранга ў Краіне Баскаў да горада Памплона, сталіцы аўтаномнага рэгіёна Навара, дзе таксама пражывае мноства баскаў, перадае Бі-Бі-Сі.

Падобная акцыя адбылася ў мінулым годзе ў аўтаномнай вобласці Каталонія на паўночным усходзе Іспаніі, дзе сотні тысяч людзей таксама ўзяліся за рукі, заклікаючы да незалежнасці рэгіёну ад Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?