Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры22

Наша польская культура

Што б мы, гарадзенцы, безь яе рабілі? — піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Ці памятаеце: у колішнія савецкія часы сталічныя чыноўнікі з задавальненьнем бралі службовыя паездкі ў былы каралеўскі горад, каб, апроч іншага, паглядзець увечары варшаўскае тэлебачаньне? Гэта, безумоўна, надавала паездцы лёгкі прысмак замежнасьці, парушала агульную савецкасьць ўражаньняў. А тут яшчэ бюст пісьменьніцы зь нярускім надпісам, ды крама “Эліза” з польскай касмэтыкай…

Сёньняшняй моладзі не зразумець усёй вартасьці тадышняга цуду з польскім тэлебачаньнем. Няхай. Я пра цяперашні час сказаць хачу. Вось быў расейскі тэлеканал “Культура”, перакрылі. У нас, прынамсі. А там жа былі перадачы пра новыя кнігі, пра літаратуру, ды іншыя. Прыдумалі замест — свой, каб чытаўся па-руску-беларуску аднолькава, ды каб назва сама — невыразна-глыбакадумнай была. Спачатку з “Культуры” бралі асобныя перадачкі, але хутка самі з вусамі сталі. Але што нам да іхніх вусоў?

Якім жа адкрыцьцём стала для мяне польская “Культура”! Так-так, спачатку часопіс легендарны. А цяпер вось тэлеканал з такой назвай. Невыпадкова названы, дальбог, каб пераемнасьць адчувалася. Што мне падабаецца глядзець? З Кракава сюжэты: размовы пра кніжныя навінкі ў кавярні вулічнай, у кнігарні, на паэтычным фэсьце. Днямі — гутарка з Пітэрам Слотэрдайкам, вяртаньне да аповесьці Бёля “Зьняважаны гонар Катарыны Блюм”. Успомніліся міжволі студэнцкія гады, фэст кіно ФРГ у сталіцы БССР. Уражаньне ад фільмаў абсалютнай нетутэйшасьці, іншасьці, ад той жа экранізацыі “Катарыны Блюм”. Ці можна ўявіць сабе на бэтэ гутарку са Слотэрдайкам? А польскі тэлетэатар? Нічога блізкага з усходняга боку ад калючага дроту ніколі не існавала.

“Хаця прагрэс не стаіць на месцы”. У пэўным сэнсе. Контрпрапагандысцкія перадачкі нават на галоўным канале адыёзна сталі выглядаць, усё ж ХХІ стагодзьдзе! Сапхнулі на “культурны”, маўляў, “для сямейнага прагляду”. Хтосьці не стравуе Літву, Польшчу, Украіну, Эўропу, Амэрыку, увесь сьвет, ягонай душы мілыя адно макумбы! На здароўе! Але ж мы — ЭЎРАПЕЙЦЫ! Мы звыкла пераключаем на польскую “Культуру”.

11.ХІ — файная дата. Адзінаццаць — мая лічба. Нашая, зрэшты, таксама файная — 25.ІІІ. Але можа мы засьпяшаліся неапраўдана? Бо нават палякі, у якіх усё было непараўнаўча лепш ва ўсіх сэнсах, зрабілі гэта пазьней, але грунтоўна… "Беларуская культура плача ціхенька ў кутку".

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць