Свет101101

Задорнаў: Збіццё Боінга арганізавалі амерыканцы, а Украіну трэба накрыць ракетным агнём

Расейскі сатырык Міхаіл Задорнаў абвінаваціў ЗША ў трагедыі Boeing-777 у Данбасе.

Пра гэта ён напісаў у сваім блогу.

Сатырык прыстрашыў, што расейскае войска можа нанесці ўдар па Украіне ракетным комплексам.

«Мне здаецца, трэба неадкладна прыводзіць у баявы стан усё нашае войска. Адказаць на тыя правакацыйныя абстрэлы, якія вядуцца з украінскага боку па расейскай зямлі. У свой час на востраве Даманскі кітайцы таксама ладзілі такія правакацыі, а потым адзін з мясцовых афіцэраў даў каманду накрыць усё ракетным комплексам на некалькі кіламетраў у бок ад расейскай мяжы. Кітайцы ніколі больш туды не сунуліся! Афіцэра знялі з пасады, але пры гэтым узнагародзілі», — заявіў ён.

Са слоў Задорнава, правакацыя нібыта была вельмі добра спланаваная — расейцы нібыта пра яе нават не здагадваліся.

«Разумею, чаму Пуцін так збянтэжаны ўпершыню за апошнія месяцы. Гэтая правакацыя была гэтак сакрэтна спланаваная, што нашы нічога пра яе не змаглі загадзя даведацца. Пройгрыш гэта? Думаю, што не. Але ахвяр будзе шмат. Не сумняваюся, што Амерыка нарэшце пацерпіць сур'ёзны крах. Але дагэтуль яшчэ шмат наробіць бяды. Гэтак жа аганізаваў у свой час і той самы імперскі Рым, прыносячы беды шматлікім народам», — піша ён.

Пры гэтым сатырык заявіў, што ЗША не дарма выбралі менавіта гэты рэйс.

«Безумоўна, Амерыцы трэба было зноў арганізаваць сур'ёзную правакацыю, каб мець права ўвесці натаўскія войскі «міратворцаў» на тэрыторыю Усходняй Украіны. Калі праз тэракты 11 верасня загінулі тысячы амерыканцаў, што такое для іх прыкладна 300 загінулых пасажыраў Боінга? І невыпадкова быў вылічаны менавіта гэты палёт, бо гэтым рэйсам ляцелі і амерыканцы! Амерыканскім палітыкам не шкада нікога, у тым ліку і сваіх. Гэта старанна спланаваная акцыя. Украінскія вайскоўцы яе рэалізавалі разам з амерыканскімі спецыялістамі», — падкрэсліў ён.

Задорнаў таксама загаварыў аб «фашызме, які зараджаецца на Украіне» і неабходнасці згуртавацца для барацьбы з ім.

Пры гэтым ён заявіў, што ўкраінскае войска спецыяльна абстрэльвае мяжу з РФ, каб справакаваць суседа на вайсковыя дзеянні.

Каментары101

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі можна будзе паступаць у новую Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій4

Расія ўдарыла па заводзе Coca-Cola ў Кіеве1

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах17

«Усе былі ў шоку». Беларуская айцішніца расказала, чаму выбрала для жыцця Венесуэлу2

Памёр акадэмік Аляксандр Ільюшчанка3

У Чэхіі паліцыянты выехалі ратаваць параненую казулю. З гэтага выйшаў адзін смех2

Ва Украіну ўпершыню з асобным візітам прыляцеў кіраўнік МЗС Індыі1

Памёр акадэмік Аляксандр Міхалевіч

Вытворца папулярнага джыну разарваў ліцэнзійнае пагадненне з беларускай «дачкой» Pernod Ricard2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць