)
Крымінальная справа аб вандалізме на гмаху на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве, што адбылася 20 жніўня, перакваліфікавана на артыкул «хуліганства», паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на сталічную паліцыю.
Згодна з Крымінальным Кодэксам Расіі максімальнае пакаранне паводле артыкула «хуліганства» прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.
Раней вандалізмам было палічана «нанясенне фарбы на шпіль будынка». 20 жніўня невядомыя пафарбавалі верхнюю палову жоўтай зоркі на шпілі сталінскага вышыннага дома ў блакітны колер, пасля чаго яна стала ў колерах украінскага сцяга.
Максімальнае пакаранне паводле артыкула «вандалізм» прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Каментары