Грамадства

На 14 станцыях мінскага метро ў верасні з'явяцца 24 зоны надгляду пасажыраў і багажу

На 14 станцыях мінскага метро ў верасні бягучага года з'явяцца 24 зоны надгляду пасажыраў, іх багажу і ручной паклажы, паведамілі ў сталічным метрапалітэне.

Будаўніцтва зон надгляду вядзецца на станцыях «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Плошча Перамогі», «Плошча Леніна», «Інстытут культуры», «Няміга», «Спартыўная», «Аўтазаводская», «Пралетарская», «Уручча», «Магілёўская», «Каменная Горка», «Пушкінская», «Плошча Якуба Коласа». Завяршэнне будаўніцтва гэтых аб'ектаў, уключаных у інвестыцыйную праграму Мінска на 2014 год, запланавана на верасень.

Абсталяванне, якое з'явіцца ў мінскім метро, мае самыя сучасныя характарыстыкі. Так, напрыклад, інтраскоп аўтаматычна выяўляе выбуховыя рэчывы (такое абсталяванне, дарэчы, устаноўлена ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, у метрапалітэнах Екацярынбурга і Пекіна). Металадэтэктар мае некалькі ўзроўняў па вызначэнні металаў, у тым ліку на ўзроўні абутку.

На другім этапе зоны надгляду з'явяцца яшчэ на чатырох станцыях метро: «Грушаўка», «Міхалова», «Малінаўка» і «Пятроўшчына».

Паводле слоў спецыялістаў, надгляд багажу і ручной паклажы пасажыраў метрапалітэна будзе праводзіць інспектар службы бяспекі метрапалітэна ў адпаведнасці з распрацаванай раней інструкцыяй. Надгляд рэчаў і дакументаў праводзіцца толькі ў прысутнасці пасажыра. Пры адмове пасажыра ад праходжання надгляду рэчаў, у тым ліку з дапамогай тэхнічных сродкаў, супрацоўнік службы бяспекі прапануе яму скарыстацца іншым відам транспарту.

Арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па надглядзе ў Мінскім метрапалітэне нацэлены на выяўленне і прадухіленне незаконнага праносу на станцыі небяспечных рэчываў і прадметаў, а таксама вырабаў, свабодны абарот якіх на тэрыторыі рэспублікі забаронены або абмежаваны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях32

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях32

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць