Грамадства33

Спецслужбы застрашваюць і журналіста Сямашку

Журналіст «Беларускага Радыё Рацыя» пра абвінавачанне супраць сябе даведаўся толькі постфактум.

Некалькі месяцаў таму журналіст выдання Віталь Сямашка зрабіў шэраг інфармацыйных матэрыялаў пра грамадскія жыццё на Лідчыне. А літаральна днямі атрымаў паведамленне з упраўлення ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама.

Паводле міліцыянтаў, супраць Віталя Сямашкі была заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 за парушэнне заканадаўства аб СМІ (працу без акрэдытацыі на замежнае выданне).

Цікава, што сваім паведамленнем міліцыянты праінфармавалі журналіста, што справа супраць Сямашкі ўжо спыненая ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці – з часу падзеяў прайшло ўжо больш за два месяцы.

Сам жа журналіст упэўнены, што за адміністрацыйнай справай стаіць упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці, якое, на думку Віталя Сямашкі, апошнім часам вельмі пільна маніторыць сайт «Беларускага Радыё Рацыя» і спрабуе прыцягнуць да адказнасці журналістаў.

– Сёлета ў маі падобная справа была заведзена на яшчэ аднаго гродзенскага журналіста Андрэя Мялешку. Тады міліцыянты апыталі людзей, што фігуравалі ў матэрыяле карэспандэнта, па выніках чаго і быў складзены пратакол.

У маім выпадку сітуацыя паўтарылася на 100% - адразу пасля публікацыі да герояў матэрыялаў прыйшоў супрацоўнік КДБ, які запатрабаваў назваць аўтара матэрыялу і акалічнасці маёй працы, – распавёў прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Віталь Сямашка.

Нагадаем, што складанне адміністрацыйных пратаколаў супраць журналістаў, якія нібыта працуюць без акрэдытацыі на замежныя СМІ, набывае характар сапраўднай кампаніі.

Так цягам лета і пачатку восені ўжо супраць сямі беларускіх журналістаў міліцыяй былі распачатыя адміністрацыйныя справы за нібыта парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ – працу без акрэдытацыі.

У той жа час усе міжнародныя журналісцкія арганізацыі заклікаюць улады Беларусі скасаваць анахранічны парадак акрэдытацыі, які парушае права на доступ да інфармацыі. Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч падчас свайго афіцыйнага візіту ў Мінск 15-16 верасня 2014 г. таксама акцэнтавала ўвагу на неабходнасці адмяніць абавязковую акрэдытацыю журналістаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць