Літаратура44

У Мінску прэзентавалі кнігу пра залаты час беларускай журналістыкі

18 верасня ў Мінску прэзентавалі кнігу «Час няспраўджаных надзеяў», надрукаваную ў выдавецтве «Логвінаў».

Кніга ўяўляе сабой зборнік гутарак з вядомымі беларускімі журналістамі і рэдактарамі пра 1990-я.

Успамінамі пра кароткі, але надзвычай плённы перыяд у гісторыі айчыннай журналістыкі падзяліліся Марына Бяляцкая, Сямён Букчын, Аляксандр Вальвачоў, Юрый Дракахруст, Сяргей Дубавец, Аляксандр Дубавец, Аляксандр Класкоўскі, Пётр Марцаў, Людміла Маслюкова, Алена Малочка, Ігар Асінскі, Дзмітры Падбярэзскі, Іосіф Сярэдзіч, Аляксандр Старыкевіч, Аялксандр Уліцёнак, Аляксандр Фядута, Вячаслаў Хадасоўскі і Сяргей Шаўцоў.

З калегамі гутарылі журналісткі Наталля Кулінка і Наталля Фядотава.

«Кніга інтэрв’ю «Час няспраўджаных надзеяў» — пра самыя дарагія для мяне гады, пачатак 1990-х у гісторыі Беларусі і яе журналістыкі», — піша ў прадмове да выдання Наталля Кулінка.

Яе калега, Наталля Фядотава, піша: «Гэты праект для мяне ў першую чаргу звязаны з жаданнем выказаць удзячнасць прафесіі».

Адным самых каштоўных набыткаў 1990-х Аляксандр Класкоўскі назваў досвед пераменаў. Ён прыгадаў, што з атрыманнем незалежнасці журналістам давялося многаму навучыцца. Журналіст прывёў словы палітолага Віталя Сіліцкага пра тое, што ўсе дыктатуры руйнуюцца. Ён перакананы, што каштоўны вопыт, прыдбаны два дзясяткі год таму, яшчэ спатрэбіцца.

Сямён Букчын не пагадзіўся з назвай кнігі. Гэта наша гісторыя, у якой было месца рамантычнаму і бурліваму пачатку, які змяніўся перыядам жорсткага рэалізму і татальным наступам уладаў на атрыманыя разам з незалежнасцю свабоды. Журналіст параіў прыгледзецца да падзеяў ва Украіне. Цяпер там адбываецца палітычнае фармаванне нацыі, сказаў Букчын. Ён перакананы, што беларусам варта вучыцца ва ўкраінцаў.

Сяргей Дубавец таксама не згадзіўся з песімістычнай назвай кнігі. Ён назваў 1990-я найлепшым часам для беларускай журналістыкі. Па яго словах, у гісторыі краіны такіх магчымасцяў дагэтуль ніколі не было. Як і Аляксандр Класкоўскі, ён упэўнены, што атрыманы досвед яшчэ спатрэбіцца беларускім журналістам.

***

Наталля Кулінка — дактарант Універсітэта Каліфорніі — Санта Круз, скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Наталля Фядотава — кандыдат філалагічных навук, дацэнт інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць