Амерыканец два месяцы насіў у кашальку латарэйны білет, не ведаючы, што ён выйграў мільён
Жыхар амерыканскага штата Мічыган амаль два месяцы насіў у кашальку латарэйны білет, які прынёс яму 1 мільён даляраў, але нават не падазраваў пра выйгрыш. Даведаўся пра гэта 54‑гадовы Майкл толькі тады, калі папрасіў прадаўца праверыць некалькі старых білетаў.

Мужчына набыў білет Powerball у адной з крам. Падчас розыгрышу 8 жніўня ён адгадаў усе пяць асноўных лікаў — 5, 9, 35, 54 і 63. Гэта прынесла яму мільён даляраў. Аднак Майкл не праверыў вынікі і працягваў насіць білет з сабой.
Аднойчы ён зайшоў у краму па напой і аказалася, што яму не хапае наяўных грошай. Замест таго каб разлічыцца банкаўскай карткай, мужчына перадаў касіру некалькі старых латарэйных білетаў, на якіх, як ён меркаваў, былі невялікія выйгрышы.
У ЗША білеты Powerball прадаюцца ў звычайных крамах. Касір можа адсканаваць білет і праверыць, ці ёсць выйгрыш і дзе яго можна атрымаць. Невялікія сумы звычайна выплачваюць на месцы, а для атрымання буйных прызоў трэба звяртацца ў латарэйную ўстанову штата.
Калі супрацоўніца адсканавала білеты Майкла, адзін з іх паказаў паведамленне пра неабходнасць звярнуцца ў латарэйны офіс. Тады мужчына сеў у машыну, адкрыў на тэлефоне вынікі адпаведнага розыгрышу і параўнаў лічбы.
«Я адразу пазнаў гэтыя лікі і пачаў вар’яцець ад хвалявання! Не магу паверыць, што амаль два месяцы насіў білет на мільён даляраў у кашальку і нават не ведаў пра гэта», — расказаў пераможца.
Майкл ужо звярнуўся ў штаб-кватэру латарэі, каб атрымаць прыз. Ён плануе пагасіць іпатэчны крэдыт, а астатнія грошы інвеставаць.
«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі
У ЗША мужчына выйграў больш за мільярд даляраў у латарэю
Мужчына выйграў працу Пікаса коштам 1 мільён еўра ў дабрачыннай латарэі, купіўшы латарэйны білет за 100 еўра
Японец таемна ад жонкі выйграў у латэрэю амаль $4 мільёны. Але ўсё пайшло не так
Каментары