Свет66

Брытанскі палітык назваў сябе ідыётам і сышоў у адстаўку

Член сакратарыята брытанскага кабінета міністраў па пытаннях грамадзянскай супольнасці, які пайшоў у адстаўку з-за таго, што ў адной з газет былі апублікаваныя звесткі аб яго сэксуальным жыцці, назваў самога сябе «поўным ідыётам».

«Мне няма каго вінаваціць акрамя самога сябе. Я прычыніў боль тым, хто мне даражэй за ўсё», — сказаў Брукс Ньюмарк у інтэрв'ю Бі-бі-сі.

Ньюмарк адправіў свой інтымны фотаздымак журналісту Sunday Mirror, які перапісваўся з палітыкам у інтэрнэце, выдаючы з сябе актывістку кансерватыўнай партыі.

Абвясціўшы пра сваю адстаўку, міністр таксама папрасіў прэсу паважаць яго права на прыватнае жыццё.

«Я прыношу свае глыбокія, глыбокія прабачэнні. Але мне цяпер трэба правесці час з сям'ёй», — сказаў былы міністр.

Брукс Ньюмарк быў абраны ў парламент у 2005 годзе. Ён жанаты і ў яго пяцёра дзяцей.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фалон сказаў, што Ньюмарк «паступіў правільна», пайшоўшы са сваёй пасады.

Аднак сябра парламента ад Кансерватыўнай партыі Надзін Дорыс у інтэрв'ю тэлеканалу Sky заявіла, што скандал вакол адстаўкі палітыка толькі адцягвае ўвагу ад адкрыцця штогадовага з'езду партыі.

«Брукс Ньюмарк быў проста дурны … Ён падвёў самога сябе і сваю сям'ю. Але ўсё гэта не так важна», — сказала яна.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду11

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду11

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць