Здарэнні

Муж падпаліў аўтамабіль жонкі і атрымаў 3 гады

За падпал аўтамабіля сваёй жонкі асуджаны 40-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Баранавічаў. 

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Аляксандр Жашко, на момант учынення злачынства муж і жонка пражывалі асобна. Жанчына пайшла да сваіх бацькоў пасля таго, як муж, убачыўшы яе на вуліцы з мужчынам, з рэўнасці распачаў бойку. 

Каб жонка не звярталася ў суд з заявай аб спагнанні аліментаў на двух іх непаўналетніх дзяцей, муж даў ёй тысячу долараў для набыцця аўтамабіля. Жанчына купіла «Фальксваген Пола» і падала на аліменты. 30 чэрвеня ноччу муж падпаліў прыпаркаваную каля дома машыну. У выніку аўтамабіль згарэў амаль дашчэнту. Нанесены пацярпелай урон склаў 30 млн рублёў. 

16 верасня суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў мужчыну вінаватым у наўмысным пашкоджанні маёмасці, учыненым агульнанебяспечным спосабам (ч. 2 арт. 218 КК) і прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. 

Нанесены матэрыяльны ўрон ён кампенсаваў у поўным аб'ёме. 

Прыгавор яшчэ не набыў законную сілу.

Раней мужчына быў тройчы судзімы.

Каментары

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць